19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленая самая хуткая зорка

12
Выяўленая самая хуткая зорка

Яе хуткасць складае прыкладна шэсць мільёнаў кіламетраў на гадзіну!

Адзначаецца, што такая высокая хуткасць можа выкінуць зорку за межы Галактыкі, піша «Популярная механика».

Наша зорка - Сонца - рухаецца з хуткасцю прыкладна 720 000 кіламетраў за гадзіну. Можа здацца, што гэта вельмі высокая хуткасць - яна, аднак, нішто ў параўнанні з хуткасцю, дэтэктаванай у зоркі S5-HVS1: як выявілі навукоўцы, гэтая зорка рухаецца з хуткасцю шэсць мільёнаў км/г.

Зоркі, якія рухаюцца з настолькі вялікай хуткасцю, вядомыя як звышхуткасныя зоркі, і на гэты момант было выяўлена ўсяго некалькі такіх аб'ектаў. Хуткасць такіх зорак павінна перавышаць 500 км/сек - што павінна быць дастаткова, каб вызваліцца ад гравітацыі Млечнага Шляху і ў выніку трапіць у міжгалактычную прастору.

S5-HVS1 ж з'яўляецца самай хуткай з вядомых звышхуткасных зорак: яе хуткасць значна перасягае хуткасць мінулага рэкардсмена - белага карліка пад назвай US708 (хуткасць апошняга - прыкладна 1 200 км/сек, у той час як хуткасць S5-HVS1 - больш за 1 700 км/г).

Як жа з'яўляюцца такія, звышхуткасныя зоркі? Згодна з найбольш распаўсюджанай гіпотэзай, такія аб'екты з'яўляюцца, калі падвойная зорная сістэма падыходзіць занадта блізка да чорнай дзіркі - і апошняя паглынае адну з зорак, у той час як другая выкідваецца на вялікай хуткасці.

У выпадку з S5-HVS1, як высветлілі навукоўцы, чорнай дзіркай выступіла звышмасіўная чорная дзірка, якая знаходзіцца ў цэнтры Млечнага Шляху, - Стралец A*. Даследчыкі мяркуюць, што гэта падзея адбылася прыкладна пяць мільёнаў гадоў таму.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках