29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя гарачая»: РЭП перадаў уладам народныя патрабаванні

3
«Сітуацыя гарачая»: РЭП перадаў уладам народныя патрабаванні

Незалежны прафзвяз прадаўжае працу з праграмай «Платформа».

11 лістапада прафзвяз РЭП накіраваў у адміністрацыю Лукашэнкі, савет міністраў і так званую палату прадстаўнікоў «Платформу прафзвязу», якая ўяўляе сабой 32 сацыяльна-эканамічныя патрабаванні, паведамляе praca-by.info.

- Да «Платформы прафзвязу» мы прымацавалі суправаджальную запіску, у якой прапануем вышэйшым органам дзяржаўнай улады неадкладна прыступіць да аналізу і паэтапнага выканання патрабаванняў. Патрабаванні сфармуляваныя на аснове прапаноў грамадзян і чальцоў нашага прафзвязу, - адзначае лідар прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч. - Акрамя таго, мы гатовыя ўдзельнічаць у распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў, патрэбных для выканання гэтых патрабаванняў. Калі не атрымаецца супольная праца, будзем працаваць самастойна - з прыцягненнем спецыялістаў і экспэртаў у кожным кірунку «Платформы».

Цяпер прафзвяз РЭП будзе чакаць рэакцыі дзяржавы на прапановы, адначасова прасоўваючы «Платформу прафзвязу» ў грамадства:

- Спадзяюся, улады аддаюць сабе справаздачу, што становішча ў грамадстве не прахалоднае і нават не цёплае - гарачае. Таму да патрабаванняў прафзвязу ўладам варта было б паставіцца вельмі сур'ёзна, - падкрэсліў Генадзь Фядыніч. - Пры сістэмным свядомым стаўленні грамадства да барацьбы за свае законныя правы неабходны вынік будзе дасягнуты, - упэўнены лідар РЭП.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках