29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць улады змагацца з імпартнай ежай?

11
Ці будуць улады змагацца з імпартнай ежай?

«Белдзяржхарчпрам» называе замежныя прадукты «галаўным болем».

Нядаўна ўрад Беларусі занепакоіўся ростам імпартам харчоў. Слушна паўсталі асцярогі, што рыхтуюцца захады для стрымлівання паставак замежных прадуктаў харчавання. Мы паспрабавалі высветліць, ці маюць гэтыя страхі пад сабой глебу, піша tut.by.

- У замежным гандлі таварамі ў нас прадаўжае выяўляцца дысбаланс: пры спадзе ўласных продажаў нарошчваем імпарт, - гаварыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Напрыклад, імпарт кандытарскіх вырабаў у вартасным вылічэнні павялічыўся на 15%, шакаладных вырабаў - на 30%, пшанічнай мукі - удвая, піва - на 19%, вады (уключаючы мінеральную і газаваную) - на 6%.

Кіраўніцтву канцэрна «Белдзяржхарчпрам», які аб'ядноўвае многіх дзяржаўных вытворцаў цукру, алею, кандытарскіх вырабаў і спіртных напояў, даручана выправіць становішча спраў.

У «Белдзяржхарчпраме» мяркуюць, што буйныя беларускія рытэйлеры закупляюць у вялікай колькасці імпартныя тавары, бо яны каштуюць танней. Пры гэтым нярэдка на паліцы супермаркетаў трапляе прадукцыя больш нізкай якасці.

- Якія могуць быць пытанні да беларускіх вытворцаў? Ці не яны завозяць сюды імпартную прадукцыю, - сказаў першы намеснік старшыні «Белдзяржхарчпрама» Ігар Шустаў у кулуарах форуму «Прадэкспа-2019». - Мы можам прапаноўваць нейкія ініцыятывы. Але застрэльшчыкам – іншая структура, МАРГ. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю можа нейкія абмежаванні ўводзіць. Але з іншага боку, як мы можам абмежаваць? У нас у Еўразійскім эканамічным саюзе адкрыты рынак, ніякіх абмежаванняў быць не можа. Падаткі ж з Еўразвязам аднолькавыя для ўсіх. Абмежаванні - не наш метад. Пакупнік павінен заўсёды мець права выбару.

Прадстаўнік дзяржканцэрна адзначыў, што імпартнае пытанне - «не цяпер абвастрылася, гэта наш бесперапынны галаўны боль».

- У Беларусі кожны год імпарт прырастае. Напрыклад, спажыванне кандытарскіх вырабаў у частцы мучных вырасла сёлета на 8%. Імпарт - на 15%. Натуральна, удзельная вага айчынных вытворцаў скарацілася, - растлумачыў Шустаў. - Проста кожны год аналізуюцца праграмы імпартазамяшчэння. [Менская кандытарская фабрыка] «Камунарка» інвеставала ў вытворчасць новых тыпаў прадукцыі 100 млн рублёў. І калі бачым, што расце імпарт, вядома, мы заклапочаныя.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю сказалі, што не збіраюцца ствараць штучных бар'ераў на шляху імпартнага харчавання.

- Калі гандлёвыя сеткі выконваюць антыманапольнае заканадаўства, то яны маюць права выстаўляюць на паліцы тую прадукцыю, за якую рублём прагаласавалі пакупнікі. Быць нейкім бар'ерам на шляху прасоўвання прадукцыі да пакупніка мы не можам. З іншага боку, мы гатовыя разгледзець усе факты парушэння канкурэнцыі з боку як рытэйлераў, так імпарцёраў і вытворцаў, - сказаў кіраўнік МАРГ Уладзімір Калтовіч на палях канферэнцыі «Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках».

Разам з тым Калтовіч паведаміў, што цяпер падрыхтаваны праект указа, які не дазволіць гандлёвым сеткам патрабаваць ад пастаўшчыкоў і вытворцаў бонусы на тавары, кошты якіх рэгулююцца.

- Мы прапанавалі забараніць усе тыпы маркетынгавых аплат і бонусаў за тавары са спісу сацыяльна значных, кошты якіх будзем рэгуляваць, - сказаў Калтовіч. - Калі мы рэгулюем, умоўна кажучы, кошты грэчкі, то ніякіх бонусаў сеткі не змогуць патрабаваць.

Цяпер праект указа знаходзіцца на ўзгадненні.

Нагадаем, нядаўна МАРГ увёў часовае рэгуляванне коштаў грэчкі за кошт аптовых і гандлёвых надбавак.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках