23 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюжэт на БТ прымусіў усіх смяяцца

23
Сюжэт на БТ прымусіў усіх смяяцца
ФОТА: TSN.UA

Наўрад ці ў дэмакратычнай Аўстрыі маглі падазраваць, што ў іх так шмат агульнага з Беларуссю пад кіраваннем Лукашэнкі.

Для пачатку ў рэпартажы заявілі: «Афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Аўстрыю ўжо называюць гістарычным». «Салідарнасць» абрала з сюжэту некалькі цікавых момантаў, якія тычацца параўнанняў дзвюх краін.

У апісанні экскурсіі для VIP-гасцей па рэзідэнцыі Ван дэр Бэлена аўтары рэпартажу правялі паралелі з Менскам:

- Наогул, рэзідэнцыю і кабінет аўстрыйскага прэзідэнта звычайным экскурсантам можна наведаць толькі раз на год. 26 кастрычніка, у дзень нацыянальнага свята. Колькасць гасцей абмежаваная. У нашым Палацы Незалежнасці, дарэчы, колькасць экскурсантаў ужо перавысіла тысячу, і доступ у яго адкрыты круглы год.

Адзначым, што журналісты не раз пісалі пра тое, як Палац Незалежнасці, насуперак ранейшым абяцанням, так і не стаў даступным для ўсіх. Сёння туды пускаюць вельмі невялікія групы людзей, якія атрымалі адмысловае запрашэнне - напрыклад, каб атрымаць узнагароды ад Аляксандра Лукашэнкі. Ды і то, гэтыя экскурсіі праводзяцца для гасцей рэдка.

Але больш за ўсё ўразіла іншая заява ў сюжэце. Калі гаворка зайшла пра перамовы з удзелам міністраў, прагучала параўнанне дзвюх краін у роднаснай і нават палітычнай лініі:

- Было пра што пагаварыць, бо палітыка - справа тонкая. Асабліва на нашым кантыненце. Калі вобразна, то ўявіце, што Беларусь і Аўстрыя - гэта як дзве сястры. Але вось замуж яны выйшлі за розных людзей. З рознымі поглядамі. Скажам, Еўразійскі і Еўрапейскі Звяз. Але сёстры ад гэтага роднымі быць не перасталі? Палітычна дзве краіны аб'ядноўвае вельмі многае: Вялікая Айчынная вайна, супрацоўніцтва ў часы СССР. Ды і ў перыяд незалежнай Беларусі Аўстрыя заўсёды казала: «Мы гатовыя сябраваць».

Наўрад ці да гэтага моманту ў краіне Заходняй Еўропы, якая ўжо стагоддзе з'яўляецца дэмакратычнай, маглі падазраваць, што ў іх так шмат агульнага з Беларуссю пад кіраваннем Лукашэнкі...

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках