20 красавiка 2024, Субота, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Дзе нашы 1000 еўраў?

35
Вольга Нікалайчык: Дзе нашы 1000 еўраў?
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Які лозунг даносіцца з кожнага акна.

Сайт Сharter97.org публікуе моцны выступ рэжысёркі Вольгі Нікалайчык, якое ніколі не пакажуць на дзяржканале:

- Мяне клічуць Вольга Нікалайчык. Я былая кандыдатка ў дэпутаты. Мяне пазбавілі рэгістрацыі з прычыны таго, што я жорстка крытыкавала ўладу.

25 гадоў наша краіна знаходзіцца ў кіпцюрах узурпатара, у кіпцюрах банды, якая пазбавіла людзей шанцаў на якаснае і добрае жыццё ў Беларусі. Нават у часы Савецкага Саюза ў нас было толькі 45 тысяч чалавек у мундзірах і з пагонамі. Сёння іх 400 тысяч. Уявіце сабе, хто іх пракорміць? Які народ?

Большасць беларусаў, якія ведаюць замежныя мовы і могуць сабе гэта дазволіць, працуюць у Еўропе. Самае мінімальнае, што яны атрымліваюць - гэта 1000 еўраў у Польшчы. Дзе нашы 1000 еўраў? Чаму беларусы на Радзіме не атрымліваюць такія грошы? Чаму мы атрымліваем у 3-4 разы менш?

Таму што на нашай шыі сядзіць зграя карумпаваных чыноўнікаў, якім усё мала і мала. Больш за тое, яны хочуць узяць з нас грошы за тое, што ў нас няма годнай працы. Мы павінны плаціць падатак на беспрацоўе. Гэта плявок у душу і твар нашага працавітага беларускага народа.

Камічным выглядае, калі нам паднялі бюджэт пражытковага мінімуму на 92 капейкі, а праезд у грамадскім транспарце - на 10 капеек. Атрымліваецца, што нам улады паклалі ў спажывецкі кошык адзін талончык на праезд у грамадскім транспарце, а сабе ў кішэні і ў слоікі, якія хаваюць пад сваімі ложкамі - мільёны.

Пабудавалі АЭС у Астраўцы. Узялі ў Расеі крэдыт на 10 мільярдаў даляраў. Беларусь стала эканамічнай і палітычнай калоніяй Расеі. Лукашэнка захрас у расейскіх крэдытах, а аддаваць пазыкі будзем мы з вамі і нашы дзеці.

Толькі пасля перамогі ў нашы чыстыя і сумленныя рукі прыйдуць інвестыцыі, якія дазволяць народу пабудаваць новыя прадпрыемствы, стварыць новыя тэхналогіі, адкрыць новыя ВНУ і каледжы.

Мы - актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», стаім ва ўсёй краіне з пікетамі. Пад еўрапейскімі і бел-чырвона-белымі сцягамі, пад гербам «Пагоня». Далучайцеся да нас, у 2020 годзе мы зменім уладу разам. З кожнага акна сёння даносіцца: «Лукашэнка, сыходзь! Мы ненавідзім дыктатуру!». Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках