20 красавiка 2024, Субота, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае шакавальнае відэа запуску Ілонам Маскам 60 спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту

10
Апублікаванае шакавальнае відэа запуску Ілонам Маскам 60 спадарожнікаў для раздачы інтэрнэту
АРХІЎНАЕ ФОТА GETTY IMAGES

Спадарожнікі будуць выведзеныя на арбіту вышынёй 280 км.

У панядзелак, 11 лістапада, кампанія Ілана Маска SpaceX з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon 9 вывела на арбіту 60 спадарожнікаў сувязі для місіі Starlink.

Відэа старту ракеты са спадарожнікамі апублікаванае на канале space googlevesaire на Youtube, паведамляе apostrophe.ua.

Гэта ўжо другі запуск на арбіту спецыяльных спадарожнікаў, якія складуць групоўку для стварэння таннага і высокапрадукцыйнага інтэрнэт-каналу сувязі.

У папярэднім запуску SpaceX адправілі на арбіту спадарожнікі ніжэйшай версіі 0.9. З тых часоў кампанія паспела папрацаваць над апаратамі і стварыла спадарожнікі новага пакалення, абсталяваныя антэнамі двух дыяпазонаў. Агульная маса карыснай нагрузкі на гэтым запуску складае 15600 кг – гэта рэкорд для Falcon 9.

Спадарожнікі будуць выведзеныя на арбіту вышынёй 280 км, пасля чаго працаздольнасць кожнага з апаратаў правераць. Калі ў аднаго з іх выявяць праблемы, яго пакінуць на нізкай арбіце вышынёй 280 км – з часам ён сыдзе з арбіты. Як запэўніваюць у SpaceX, усе кампаненты спадарожніка "на 100% знішчацца", гэта значыць пасля заканчэння свайго тэрміну эксплуатацыі на арбіце спадарожнік цалкам згарыць у зямной атмасферы.

Астатнія спадарожнікі развядуць у запланаваныя пазіцыі на вышыні 550 км.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках