16 красавiка 2024, aўторак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хутчэй пазбаўляйцеся ад улады Лукашэнкі і Пуціна

12
Хутчэй пазбаўляйцеся ад улады Лукашэнкі і Пуціна
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Украінцы салідарныя з барацьбітамі за свабодную Беларусь.

Пра гэта Charter97.org заявіў украінскі палітвязень, кінарэжысёр Алег Сянцоў:

– Я ведаю і сачу за сітуацыяй у Беларусі. Ведаю, што ў вас ёсць палітвязні. Разумею, што вам вельмі цяжка супраціўляцца, сітуацыя ў вас яшчэ горшая, чым у Расеі. Дзякуй беларусам, якія мяне падтрымлівалі, рызыкавалі.

Людзям, якія змагаюцца за свабоду ў Беларусі, зычу не здавацца, бо ёсць рэчы, якія даражэйшыя за ўсё. Гэта свабода, за яе даводзіцца плаціць. Украінцы цалкам салідарныя з вамі і зычуць вам перамогі. Хутчэй пазбаўляйцеся ад улады Лукашэнкі і Пуціна. Я разумею, што гэтыя рэчы ўзаемазвязаныя. Мы змаглі, не да канца праўда, ён [Пуцін] учапіўся нам у нагу і не адпускае, але мы вызвалімся. Спадзяюся, што вы таксама будзеце рана ці позна вольнымі. Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках