20 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У мяне для вас добрая навіна!

20
У мяне для вас добрая навіна!
Евгений Афнагель
Фото: euroradio.fm

Жыццё - не кампутарная гульня.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель звярнуўся да беларусаў.

Прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі» прыводзіць тэкст звароту:

- Добры дзень, сябры! Мяне клічуць Яўген Афнагель, я - каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

У мяне ёсць для вас добрая навіна. Наш народ выходзіць са стану апатыі, да людзей вяртаецца упэўненасць, смеласць і вера ў свае сілы. Апошняе сведчанне гэтага - яркая сустрэча гледачоў фільма блогера NEXTA «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».

Фільм ужо паглядзелі 2 мільёны беларусаў. Свабодныя людзі, гледачы фільма сустрэліся на плошчы Свабоды. Людзі тыя, хто любіць Беларусь, разам шукалі адказ на пытанне, якое хвалюе кожнага - #чтодальше? Я глыбока перакананы, што далей мы абавязаныя браць адказнасць за нашу краіну на сябе.

Іншай радзімы ў нас няма, іншага жыцця ў нас таксама не будзе. Жыццё - не кампутарная гульня, у якой можна прайграць, абнуліцца і пачаць усё нанова, таму мы павінны дзейнічаць менавіта цяпер. Так, як гэта робяць свабодныя людзі ва ўсім свеце.

Мы ж вольныя людзі? У нас ёсць пачуццё годнасці? У нас ёсць смеласць гаварыць тое, што мы думаем?

Абмеркаванне, дэбаты, дыскусіі - гэта тое, чым адрозніваюцца сапраўдныя выбары ў нармальных краінах. Так павінна быць і ў Беларусі. Спадзяюся, дыктатару, які днямі сабраўся ляцець у Аўстрыю выпрошваць новыя крэдыты, там пра гэта таксама нагадаюць.

Я прапаную працягнуць абмеркаванне і запрашаю вас на Сустрэчу свабодных людзей у Менску. Далучайцеся, давайце разам казаць пра нашу будучыню. Хай гэта стане добрай традыцыяй.

Прыходзьце ў найбліжэйшую пятніцу, 15 лістапада а 18-й гадзіне на плошчу, якая калісьці называлася Цэнтральнай, якая сёння завецца Кастрычніцкай, а ў будучыні будзе насіць імя, якое ёй далі ўдзельнікі намётавага мястэчка 2006 году - Плошча Кастуся Каліноўскага.

Удзел у Сустрэчы свабодных людзей, якая будзе абсалютна легальнай і законнай ужо пацвердзілі шматлікія блогеры, актывісты, грамадскія дзеячы, палітыкі. На сустрэчу мы запросім дыпламатаў, назіральнікаў ад міжнародных арганізацый, журналістаў, якіх у гэты дзень у Менску будзе вельмі шмат.

Свабодныя людзі, мы чакаем вас!

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках