У РФ у пасажырскага самалёта Superjet-100 адмовіў рухавік
27- 1.11.2019, 18:45
- 42,279
Самалёт належыць авіякампаніі «Ямал».
Пасажырскі самалёт Superjet-100 рыхтуецца да аварыйнай пасадкі ў расейскай Цюмені.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.
У самалёта, паводле папярэдніх звестак СМІ, адмовіў адзін з рухавікоў. Лайнер, на борце якога 80 пасажыраў і шасцёра чальцоў экіпажа, выпрацоўвае паліва.
Нагадаем, 5 траўня ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева зрабіў экстранную пасадку самалёт Sukhoi Superjet 100, які ляцеў у Мурманск. Падчас пасадкі авіялайнер загарэўся.
Паведамляецца, што падчас жорсткай пасадкі лайнер тройчы сутыкнуўся з узлётна-пасадачнай паласой.
Паводле афіцыйных звестак Следчага камітэта РФ, загінуў 41 чалавек з 78 на борце.