29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

2 студзеня ў Беларусі будзе выхадны

6
2 студзеня ў Беларусі будзе выхадны

Але яго давядзецца адпрацаваць.

Урад зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацаванае пастановай №688 ад 9 кастрычніка 2019 г.

У 2020 годзе беларусы будуць адпачываць не толькі 1-га, але і 2 студзеня. Гэта будзе чацвер. Адпрацаваць яго давядзецца ў суботу, 4 студзеня.

Пасля яго зноў будзе чарада выходных, звязаная з праваслаўным Раством. Выходнымі будуць 5, 6 і 7 студзеня (нядзеля, панядзелак і аўторак). Замест 6-га давядзецца выйсці на працу 11 студзеня.

Традыцыйна выхадным будзе панядзелак перад Радаўніцай - 27 красавіка. Рабочым замест яго будзе субота 4 красавіка.

Дарэчы, з улікам спецыфікі працы арганізацыі могуць пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках