Фрэнсіс Фукуяма: Не думаю, што Расея лёгка «ператравіць» Беларусь
25- 9.10.2019, 19:24
- 46,290
Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта - пра інтэграцыю Беларусі і РФ.
Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, амерыканскі палітолаг, філосаф і эканаміст Фрэнсіс Фукуяма, чые навуковыя працы перакладзеныя больш чым на дваццаць моў свету, пракаментаваў на Форуме Барыса Нямцова інтэграцыю Беларусі і Расеі, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.
- Што вы думаеце пра інтэграцыю паводле плана Пуціна?
- Яна небяспечная ў геапалітычным сэнсе. Таму што сцэнар, пра які казаў Аляксей Навальны, стане апраўданнем таго, што Пуцін стане прэзідэнтам новай канфедэрацыі на чарговыя пяць-дзесяць гадоў. І нічога добрага ў гэтым няма для міжнародных адносін. Гэта павялічыць тэрыторыю Расеі і ВУП, вайсковую моц, і расейскае войска будзе значна бліжэй да Усходняй Еўропы. Таму я думаю, што гэта небяспечны ход падзей. Але не думаю, што Расея лёгка «ператравіць» Беларусь, - сказаў Фукуяма.
У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць штогадовы Форум Барыса Нямцова - канферэнцыя, якая аб'ядноўвае палітыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і журналістаў, якія падзяляюць ліберальныя каштоўнасці і зацікаўленыя ў наладжванні дыялогу паміж расейцамі і еўрапейцамі. Форум прысвечаны спадчыне Барыса Нямцова, былога першага віцэ-прэм'ера ўрада Расеі і лідара апазіцыі, забітага ў 2015 годзе.