20 красавiка 2024, Субота, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі даў больш свабоды МЗС Украіны

19
Зяленскі даў больш свабоды МЗС Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны адмовіўся ад права ўзгадняць прызначэнні дыпламатаў у МЗС і за мяжой.

Уладзімір Зяленскі змяніў указ, што дзейнічаў яшчэ з часоў прэзідэнта Віктара Юшчанкі і ўстанаўліваў поўны кантроль Банкавай над аператыўнай дзейнасцю Міністэрства замежных спраў.

Тэкст указу апублікаваны на сайце прэзідэнта і ён набывае моц з дня апублікавання, паведамляе «Европейская правда».

Указ №513 устанаўлівае, што «кандыдатуры на пасады першага намесніка, намесніка міністра замежных спраў і генконсула Украіны папярэдне ўзгадняюцца з прэзідэнтам Украіны».

Аднак насамрэч гэты ўказ радыкальна скарачае пералік узгадненняў.

Дагэтуль кіраўнік МЗС не меў права самастойна ажыццявіць ніводнага значнага назначэння ні ў МЗС, ні за мяжой. Усе кадравыя пастановы патрабавалі «ўзгаднення з прэзідэнтам», гэта значыць, прымаліся на Банкавай, а міністр быў істотна абмежаваны ў ажыццяўленні кадравай палітыкі.

Дагэтуль меркавалася, што прэзідэнт павінен даваць згоду нават на прызначэнне кіраўнікоў управаў МЗС. Стары ўказ, які дзейнічаў дагэтуль, патрабаваў ад міністра замежных спраў узгадняць з Банкавай «кандыдатуры на пасады першага намесніка, намесніка міністра замежных спраў, кіраўніка структурнага падраздзялення МЗС, генеральнага консула, дарадцы-пасланніка, дарадцы дыпламатычнага прадстаўніцтва Украіны ў замежнай дзяржаве, пры міжнароднай арганізацыі, рэктара, першага прарэктара, прарэктара Дыпламатычнай акадэміі Украіны».

Фактычна гэтымі ўзгадненнямі заўсёды займаліся замежнапалітычныя дарадцы прэзідэнта, апаратная вага якіх праз гэта была вышэйшай, чым міністра.

Як вядома, міністрам замежных спраў Украіны цяпер з'яўляецца Вадзім Прыстайка, які перад тым быў замежнапалітычным дарадцам прэзідэнта Зяленскага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках