На Данбасе адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і ветэранамі АТА
- 9.10.2019, 14:07
- 11,350
Украінскія добраахвотнікі едуць у Залатое, каб не дапусціць развядзення войскаў.
На блокпосце ў горадзе Крамянной Луганскай вобласці адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і добраахвотнікамі-ветэранамі, якія хочуць праехаць у Залатое, каб не дапусціць развядзення там сіл і сродкаў. Пра гэта паведамляе gordonua.com.
Удзельнікі акцыі, якія едуць калонай у Залатое, спыніліся на блокпосце ў Крамянной, а далей іх не прапускаюць.
Пасля патрабавання прапусціць іх пачалася бойка, у выніку чаго адзін з праваахоўнікаў стрэліў у паветра. Акрамя таго, адзін з праваахоўнікаў пацярпеў у сутыкненні, пасля чаго яго забралі медыкі.
Паводле наяўных звестак, праз інцыдэнт чарга да блокпоста ў Краменную складае блізу чатырох кіламетраў.