28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка выступіла ў абарону беларускай мовы ў аўтобусах

4
Гамяльчанка выступіла ў абарону беларускай мовы ў аўтобусах

Жыхары горада не хочуць, каб было, «як у Воршы».

У некаторых аўтобусах Гомеля замест звыклага абвяшчэння прыпынкаў па-беларуску гучаць запісы на расейскай мове. Гэта заўважыла спадарыня, якая працуе паштовым кур'ерам і ездзіць па горадзе на розных маршрутах, яна звярнулася на транспартнае прадпрыемства. І распавяла kp.by, што яе насцярожыла тэндэнцыя змены мовы.

- Не хочацца, каб было як у Воршы, дзе цалкам русіфікавалі грамадскі транспарт. Паціху пачыналі абвяшчаць прыпынкі па-расейску, а потым беларуская мова і зусім знікла, - тлумачыць спадарыня. Дарэчы, у Воршы цяпер збіраюць подпісы пад петыцыяй аб вяртанні беларускай мовы ў гарадскія аўтобусы.

Мы паспрабавалі высветліць, што адбываецца з мовай у транспарце Гомеля. У аўтапарку №6, які займаецца рэгулярнымі гарадскімі пасажырскімі перавозкамі, два супрацоўнікі з упэўненасцю адказалі, што нічога не змянілася - маўляў, заўсёды прыпынкі ва ўсіх аўтобусах абвяшчалі... па-расейску. У аўтапарку №1 зняпраўдзілі гэтую версію і распавялі, што запісы абвяшчэння прыпынкаў заўсёды былі толькі на беларускай мове. І толькі дадатковая інфармацыя часам падаецца па-расейску.

Каб атрымаць інфармацыю, давялося звяртацца ў галаўное прадпрыемства «Гомельаблаўтатранс». Там, пасля ўдакладненняў, заявілі:

- У шостым парку ўся маршрутная інфармацыя падаецца выключна на беларускай мове. У першым парку - дзесьці, магчыма, на расейскай, некаторыя прыпынкі. Але гэта не пераход з адной мовы на іншую - такой тэндэнцыі ў нас няма. Мы ўсіх арыентуем на беларускую мову, - запэўнілі на прадпрыемстве.

Тым часам, з «Гомельаблаўтатранс» ператэлефанавалі спадарыні, якая вусна звярталася ў аддзел пасажырскіх перавозак з нагоды расейскай мовы ў аўтобусах. Праз тэлефон гамяльчанцы адказалі, што па-расейску інфармацыя дзе-нідзе гучыць з-за таго, што сапсаваліся старыя запісы на беларускай мове. Дзяўчына дадала, што яна чула інфармацыю па-расейску ў аўтобусах № 33, 21а ды іншых маршрутах.

Дарэчы, у гомельскіх тралейбусах прыпынкі таксама абвяшчаюць па-беларуску. А сайт прадпрыемства «Гарэлектратранспарт» - у адрозненне ад старонкі «Гомельаблаўтатранс» - мае беларускамоўную версію.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках