29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фонд Навальнага ў РФ унеслі ў спіс «замежных агентаў»

7
Фонд Навальнага ў РФ унеслі ў спіс «замежных агентаў»

Кіраўнікам фонду пра пастанову не паведамілі.

Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК), заснаваны апазіцыянерам Аляксеем Навальным, занесены ў спіс «замежных агентаў».

Мінюст Расеі паведаміла пра гэта на сваім сайце. Там сказана, што 9 кастрычніка на падставе закона «Аб некамерцыйных арганізацыях» ФБК уключаны ў рэестр некамерцыйных арганізацый, якія выконваюць функцыі замежнага агента.

Пастанова прынята на падставе праверкі, праведзенай маскоўскай управай міністэрства, сказана ў паведамленні.

Дырэктар ФБК Іван Жданаў паведаміў Інтэрфаксу, што фонд аб пастанове не апавясцілі. «Мы яшчэ нічога не атрымлівалі», - сказаў ён.

Са жніўня проста падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Масквы Следчы камітэт Расеі (СКР) абвясціў аб распачынанні крымінальнай справы аб адмыванні 1 млрд рублёў супрацоўнікамі ФБК. Пазней сума была скарэктаваная - 75 млн рублёў.

У дзясятках гарадоў Расеі ў супрацоўнікаў штабоў Навальнага ў верасні прайшлі ператрусы паводле гэтай крымінальнай справы.

З версіі следства, супрацоўнікам ФБК пераводзілі грошы ў расейскай і замежнай валюце, нібыта атрыманыя злачынным шляхам. СКР заблакаваў рахункі ФБК і рэгіянальных штабоў Навальнага ў сувязі з расследаваннем справы.

Закон аб «замежных агентах» быў прыняты ў 2012 годзе. Такімі арганізацыямі, згодна з законам, прызнаюцца тыя, што вядуць палітычную дзейнасць і адначасова атрымліваюць замежнае фінансаванне.

Для «замежных агентаў» прадугледжаны больш жорсткі механізм кантролю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках