28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі скарацілі на траціну колькасць дэпутатаў у парламенце

5
У Італіі скарацілі на траціну колькасць дэпутатаў у парламенце

Іх будзе 600 замест 925.

Парламент Італіі практычна аднагалосна скараціў колькасць сваіх дэпутатаў больш як на траціну. Пасля наступных выбараў іх будзе толькі 600 замест цяперашніх 945: 200 прадстаўнікоў у Сэнаце замест цяперашніх 315, і 400 дэпутатаў у ніжняй Палаце дэпутатаў замест цяперашніх 630, паведамляе "Настоящее время".

Паколькі закон меў на ўвазе ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю Італіі, для яго прыняцця патрабавалася абсалютная большасць чальцоў ніжняй палаты парламента або 316 галасоў. Але ў выніку закон прайшоў з вялікай перавагай: за скарачэнне чальцоў парламента прагаласавалі 553 члена Палаты дэпутатаў. Толькі 14 чалавек былі супраць, а яшчэ двое ўстрымаліся.

Раней скарачэнне колькасці дэпутатаў парламента таксама падтрымала большасць чальцоў Сэната.

Сёння Італія займае другое месца ў Еўропе паводле колькасці парламентарыяў у абедзвюх палатах пасля Вялікабрытаніі, і многія прадстаўнікі папулісцкіх партый намагалі, што колькасць дэпутатаў і выдаткі на іх трэба скараціць.

"Гэта гістарычная рэформа, вялікая перамога італійскіх грамадзян", - заявіў адзін з лідараў "Руху пяці зорак" Луіджы Дзі Маё.

"Для Італіі гэта гістарычны дзень, - напісаў прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ ў твітэры пасля прыняцця закона. - Гэтая рэформа закранае выдаткі на палітыку і зробіць функцыянаванне палат больш эфектыўным".

Наступныя парламенцкія выбары ў Італіі павінны адбыцца ў 2023 годзе. Праз тое, што колькасць мандатаў будзе скарочаная, Італію найбліжэйшыя гады чакае маштабная рэарганізацыя выбарчых акруг.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках