26 красавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Беларусы вымушаныя прадаваць валюту праз беднасць

14
Эканаміст: Беларусы вымушаныя прадаваць валюту праз беднасць
Фота: AP

Асноўная частка даходаў выдаткоўваецца на ежу і аплату ЖКГ.

Са звестак Нацбанка за верасень 2019 года, людзі па-ранейшаму застаюцца чыстымі прадаўцамі валюты. Беларусы здаюць больш замежнай грошай, чым купляюць, вось ужо 3,5 гады запар за рэдкімі выключэннямі, паведамляе kp.by.

Пры гэтым чысты продаж валюты (гэта значыць перавышэнне продажу над купляй) няўхільна падае. Так, за першыя паўгода 2019, у параўнанні з тым жа перыядам 2018 года, чысты продаж валюты насельніцтвам стаў меншы амаль у 2,5 разы! У верасні 2019 года тэндэнцыя прадоўжылася: беларусы здалі ў банкі 699,5 млн даляраў, што на 2,1% менш, чым у жніўні. З гатовай валютай людзі таксама расставаліся менш ахвотна - на 7,3% радзей. Купля хай і нязначна, але таксама ўпала на 0,5% за месяц - да 551,4 млн даляраў.

Усяго ж за 9 месяцаў чысты продаж наяўнай валюты ў краіне склаў 1,165 млрд даляраў.

- Чаму насельніцтва цяпер часцей прадае валюту, а не купляе? Гэта азначае, што людзі праз нейкую патрэбу трыбушаць свае валютныя ашчадкі.

- Груба кажучы, чысты продаж валюты з'явіўся не праз багацце, а праз беднасць, - тлумачыць старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Ёсуб. - Асноўная прычына - зніжэнне рэальных даходаў, якое адбываецца з пачатку 2015 года. Потым наступіла значная дэвальвацыя і рэцэсія - запаволенне эканомікі. Заробкі ўпалі ў рэальным вылічэнні і ў валютным эквіваленце. Трэба разумець, што значная частка краіны не дужа багатая, таму выдаткоўвае свае даходы на першачарговыя патрэбы: ежу і паслугі ЖКГ. Калі ваш заробак упаў на 20%, вы ж не зможаце на 20% менш есці. Вы захочаце неяк падтрымліваць ранейшы ўзровень жыцця, каб колькасць ежы не зменшылася гэтак жа, як і заробак. Зразумела, што ў некаторых няма ашчадку. Але большасць людзей залазяць у свой ашчадай, традыцыйна - валютны. Валюту вымаюць з-пад падушкі або здымаюць з рахунку і мяняюць ў банку, каб жыць як раней.

Ёсць чыннікі, якія не звязаныя з даходамі, але таксама ўплываюць на суму прададзенай насельніцтвам валюты:

Напрыклад, больш беларусаў сталі выязджаць на заробкі за межы краіны, дасылаць сюды валюту і прадаваць яе, каб тут жыць. Але ацаніць, колькі гатоўкі прывезлі з іншых краін, немагчыма. Яшчэ адзін чыннік - паступова зніжаецца дзель валютных дэпазітаў, а дзель рублёвых - расце. Рублёвыя цяпер больш выгадныя для большасці. Таму тыя, у каго былі валютныя дэпазіты, часткова пераводзяць іх у рублёвыя, а для гэтага прадаюць валюту, - кажа аналітык.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках