29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілюк: Я сышоў з каманды Зяленскага

20
Данілюк: Я сышоў з каманды Зяленскага
Аляксандр Данілюк

Экс-кіраўнік СНБА Украіны апавёў пра прычыны свайго звальнення.

Былы сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Данілюк заявіў у інтэрв'ю lb.ua, апублікаваным 8 кастрычніка, што сышоў з каманды прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

"Я не буду цяпер раскрываць усё. Але на гэты момант я сышоў з каманды. І ніякія альтэрнатыўныя прапановы цяпер не разглядаю", – сказаў Данілюк.

Ён дадаў, што закрыты для прапановаў з каманды.

"Пасаду амбасадара Вялікай Брытаніі ці, можа, ЗША табе прапаноўвалі?" – спытала журналістка Соня Кошкіна. Данілюк адказаў: "Так".

"Але я ніколі такія прапановы не разглядаў. Пазіцыя амбасадара ЗША – адна з самых стратэгічна важных, на яе ёсць шмат ахвотных", – дадаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках