25 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства працы Беларусі: Прадпрымальнік не з'яўляецца працаўніком

62
Міністэрства працы Беларусі: Прадпрымальнік не з'яўляецца працаўніком
Иринa Костевич

ІП атрымалі цікавы адказ.

У верасні гэтага года РГА «Перспектыва» звярнулася да міністаркі працы Ірыны Касцевіч у пытанні рэжыму працы для ІП у гандлёвых цэнтрах. Гаворка ішла пра захаванне артыкула працоўнага кодэкса, які прадугледжвае ўнармаваны працоўны тыдзень у 40 гадзін.

Паводле звестак «Перспектывы», у шэрагу рэгіёнаў і Менску нярэдкія выпадкі, калі арэндадаўцы загадваюць прадпрымальнікам у дамовах арэнды быць на працоўным месцы неадлучна ад 48 да 70 гадзін у тыдзень. За парушэнне дамовы выпісваюць штрафныя санкцыі, паведамляе «Салiдарнасць».

У прадпрымальніцкім аб'яднанні ўпэўненыя, што такое становішча спраў недапушчальнае ў дачыненні да ІП, якія працуюць без наёмнай асобы. Тым больш, што апошнім часам назіраецца тэндэнцыя на скарачэнне наёмнага персаналу з эканамічных прычын.

- Зразумела, што гандлёвыя цэнтры ўсталёўваюць рэжымы дня, каб прыцягнуць больш пакупнікоў, але і ІП павінен быць абаронены законам аб працы, як і ўсе грамадзяне. Таксама ўзнятае пытанне аб адпачынку, каб гэта было прапісана ў дамовах арэнды, - адзначалі ў верасні ў «Перспектыве».

У пачатку кастрычніка з Міністэрства працы прыйшоў адказ. Лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка напісаў пра яго наступнае:

- Індывідуальныя прадпрымальнікі аказаліся абмежаваныя ў сваіх правах на працу і адпачынак, калі ўкладзеныя дамовы арэнды не прадугледжваюць падобных рэчаў, прымушаючы працаваць некаторых ІП па 56-70 гадзін у тыдзень і без адпачынку, а калі не выконваеш, то штраф або пазбаўленне гандлёвага месца.

Прывядзём цытату з адказу міністэрства:

- Індывідуальны прадпрымальнік пры ажыццяўленні сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці не знаходзіцца ў працоўных адносінах з наймальнікам, г.зн. не з'яўляецца працаўніком, а сам можа выступаць у якасці наймальніка пры наяўнасці наёмных асоб, якія працуюць у яго на падставе працоўнай дамовы. (...)

Ажыццяўленне фiзiчнай асобай прадпрымальніцкай дзейнасці не з'яўляецца працоўнымі адносінамі. Такім чынам, індывідуальны прадпрымальнік не з'яўляецца работнікам, не знаходзіцца ў працоўных адносінах з наймальнікам і, такім чынам, нормы заканадаўства працы, уключаючы нормы аб працоўным часе, часу адпачынку, працоўных адпачынках, на яго не распаўсюджваюцца.

Што адказалі прадпрымальнікам у сакавіку

У траўні гэтага года пасля аналагічнага запыту ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадпрымальнікам адказалі, што ў заканадаўстве адсутнічае норма, якая прадугледжвае абавязковую адпаведнасць рэжыму працы гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання рэжыму гандлёвага цэнтра, рынку, на тэрыторыі або плошчы якіх яны размешчаны.

У сакавіку падкрэслілі, што індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права самастойна ўсталёўваць рэжым працы гандлёвых аб'ектаў. У тым ліку размешчаных у гандлёвых цэнтрах, за выключэннем рэжыму працы такіх аб'ектаў пасля 23.00 і да 7.00.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках