28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы падлічылі, наколькі сабакі падаўжаюць жыццё гаспадарам

21
Навукоўцы падлічылі, наколькі сабакі падаўжаюць жыццё гаспадарам

Сабакі аказваюць пазітыўны эфект на сардэчна-сасудзістую сістэму сваіх уладальнікаў.

Група навукоўцаў апублікавала ў часопісе Амерыканскай кардыялагічнай асацыяцыі вынікі даследавання пра ўплыў хатніх сабак на сардэчна-сасудзістую сістэму іх гаспадароў, паведамляе liga.net.

Каралін Крамер, Садзія Мехмуд і Рэнэ Суэн прыйшлі да такіх высноў:

Рызыка заўчаснай смяротнасці ад усіх прычын ва ўладальнікаў сабак на 24% ніжэйшая, чым у тых, хто іх не мае;

Імавернасць смерці ад праблем з сардэчна-сасудзістай сістэмай ва ўласнікаў сабак меншая на 31%.

Іншая ж група навукоўцаў з універсітэта Упсалы ў Швецыі ў гэты ж дзень апублікавала вынікі падобнага даследавання. Яе сябры адзначаюць, што рашэнне завесці сабаку можа на 33% скараціць рызыку заўчаснай смерці самотнага чалавека. Прычынамі такога эфекту яны называюць эмоцыі ад зносін з гадаванцам, а таксама фізічныя нагрузкі, якія атрымлівае гаспадар падчас шпацыраў з сабакам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках