19 красавiка 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» засталося без двух асноўных брамнікаў

4
Менскае «Дынама» засталося без двух асноўных брамнікаў
ЮНАС ЭНРОТ

Энрот і Асіпкоў не змаглі паляцець з камандай на выезд у Рыгу.

Галкіперы менскага «Дынама» Юнас Энрот і Аляксандр Асіпкоў прапусцяць найбліжэйшы матч чэмпіянату КХЛ супраць рыжскіх аднаклубнікаў, які пройдзе ў сераду, 9 кастрычніка. Яны не патрапілі ў выязны спіс у сувязі з праблемамі са здароўем.

У сталіцу Латвіі адправіліся 24 хакеісты:

Брамнікі: Міхаіл Карнавухаў, Мікіта Талапіла;

Абаронцы: Марк-Андрэ Граньяні, Дзмітрый Дзярабін, Стэфан Эліот, Кірыл Гатавец, Дзмітрый Знахарэнка, Алег Явенка, Раман Дзюкаў, Уладзіслаў Яроменка, Данііл Бокун;

Нападнікі: Вячаслаў Грэцкі, Арцём Дзямкоў, Андрэй Касціцын, Франсіс Парэ, Аляксандр Кітараў, Андрэй Сцяпанаў, Ігар Мартынаў, Дру Шор, Тэму Пулкінен, Яўген Кавыршын, Аляксандр Когалеў, Андрэй Паўленка, Шэйн Прынс.

Андрэй Паўленка выведзены са спісу траўмаваных і зможа ўзяць удзел у матчах. Аляксандр Асіпкоў будзе ўнесены ў спіс траўмаваных. Проста цяпер у спісе траўмаваных знаходзяцца Мікіта Феактыстаў, Аляксандр Паўловіч, Павел Дзянісаў і Сяргей Касціцын. Юнас Энрот не ляціць з камандай згодна з медыцынскімі паказаннямі.

Па-ранейшаму камандзіраваныя Іван Драздоў і Дзмітрый Жалняроўскі («Юнацтва»), а таксама Мікалай Сыты і Ілля Літвінаў (абодва - «Дынама-Маладзечна»). Міхаіл Стэфановіч і Арцём Аносаў знаходзяцца ў размяшчэнні «Юнацтва». Яны далучацца да менскага «Дынама» ў Хельсінкі, - паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках