23 красавiка 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі тры краіны, якія выратуюць чалавецтва

5
Навукоўцы назвалі тры краіны, якія выратуюць чалавецтва

Гэтыя дзяржавы валодаюць усім неабходным для такой місіі.

У выпадку глабальнай катастрофы чалавецтва можа выратавацца і адрадзіцца зноўку ў адной з высокаразвітых ізаляваных краінаў. Артыкул пра гэта надрукаваны ў часопісе Risk Analysis.

Новазеландскія навукоўцы Мэт Бойд і Нік Уілсан правялі аналіз месцаў, якія маглі б паслужыць чалавецтву «Ноевым каўчэгам» на выпадак сусветнай катастрофы: напрыклад, глабальнай пандэміі. Менавіта яе Бойд і Уілсан уважаюць найбольш верагодным «сцэнаром Апакаліпсісу», да якога могуць прывесці адкрыцці ў галіне біятэхналогіі.

Нейкая частка чалавецтва зможа выжыць нават пры неспрыяльным зыходзе глабальнага крызісу, калі правільна абярэ месца, у якім можна яго перачакаць. Такім месцам мог бы стаць дастаткова буйны востраў або астраўная дзяржава. «Пераносчыкі хваробаў лёгка пераадолеюць сухапутныя межы, таму ізаляваны самадастатковы востраў мог бы захаваць тэхналагічна развітую папуляцыю, якая магла б засяліць Зямлю пасля катастрофы», – сцвярджаюць навукоўцы.

У якасці патэнцыйных сховішчаў Уілсан і Бойд разглядалі незалежныя суверэнныя дзяржавы, якія не маюць сухапутных межаў (і не звязаныя мастамі) з іншымі краінамі, з насельніцтвам большым за 250 тысячаў чалавек. Беручы пад увагу геаграфічнае становішча, наяўнасць прыродных рэсурсаў, а таксама палітычныя і сацыяльныя асаблівасці грамадства, якія склаліся ў дзяржаве. Вынікам працы стаў спіс з 20 дзяржаваў, ранжыраваных паводле шкалы ад нуля (непрыдатная для выжывання) да аднаго (найбольш прыдатная).

З усёй падборкі вылучаюцца тры краіны: Аўстралія (адзнака 0,71), Новая Зеландыя (0,68) і Ісландыя (0,64). Гэтыя дзяржавы, на думку аўтараў артыкула, валодаюць усім неабходным, каб захаваць чалавецтва падчас глабальнай пандэміі і стаць асновай для пабудовы новага грамадства. «Гэта краіны з высокім ВУП, самадастатковыя ў вытворчасці прадуктаў і здабычы энэргіі, а таксама дастаткова аддаленыя [ад іншых дзяржаваў]», – падсумоўваюць навукоўцы. Астатнія краіны (сярод якіх – Японія, Барбадас, Куба, Ямайка, Фіджы) атрымалі не больш за 0,5 паводле шкалы, распрацаванай навукоўцамі. «Некаторым з разгледжаных астраўных краінаў бракавала рэсурсаў, у тым ліку энэрганосьбітаў, а таксама сацыяльнага капіталу і палітычнай стабільнасці для эфектыўнага ўзаемадзеяння [людзей] пасля катастрофы», – тлумачаць свае ацэнкі Бойд і Уілсан.

Даследнікі прызнаюць той факт, што іх метадалогія можа мець шэраг недахопаў, якія яны спадзяюцца выправіць у далейшых даследаваннях. Акрамя таго, у будучыні неабходна больш дэталёва разгледзець уплыў кліматычных зменаў на выбар «Ноевага каўчэга». На думку навукоўцаў, падобны рэйтынг можа стаць «страхавым полісам» на выпадак, калі пандэмія ўсё ж такі пачнецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках