18 красавiка 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў Ізраілі велізарнае паселішча з узростам за 5 тысяч гадоў

1
Навукоўцы знайшлі ў Ізраілі велізарнае паселішча з узростам за 5 тысяч гадоў
Фота: Ariel David

У горадзе пражывала блізу шасці тысяч чалавек.

Археолагі выявілі на поўначы Ізраіля руіны вялізнага горада ўзростам, большым за пяць тысяч гадоў. Горад быў пабудаваны на месцы буйной вёскі, якая існавала на гэтым месцы дзвюма тысячамі гадоў раней, піша zn.ua.

Са слоў даследнікаў, росквіт горада, які знаходзіўся на месцы лакацыі Эйн Эсур, прыпаў на ранні бронзавы век. Тады яго насялялі амаль шэсць тысяч чалавек. Такое насельніцтва было, напрыклад, у Ерыхоне і Мэгіда, гарадах, якія існавалі на тэрыторыі Паўднёвага Леванта прыкладна ў той жа час.

Даследнікі падкрэсліваюць таксама, што Эйн Эсур быў меншым, чым гарады Месапатаміі і Егіпта, якія існавалі паралельна з ім, але быў унікальным для свайго рэгіёну, які ўключаў сучасныя Ерусалім, Ярданію і паўднёвую Сірыю.

Эйн Эсур быў буйным паселішчам ужо амаль сем тысяч гадоў таму, што сведчыць пра тое, што старажытныя людзі, якія засялялі тэрыторыю Паўднёвага Леванта, пачалі будаваць гарады значна раней, чым уважалася да гэтага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках