28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Украінай заўважылі дзіўную канцэнтрацыю вайсковай тэхнікі

55
На мяжы Беларусі з Украінай заўважылі дзіўную канцэнтрацыю вайсковай тэхнікі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбываецца?

Карыстальнікі Сеткі масава выкладваюць фота і відэа перасоўванняў вайскоўцаў і баявой тэхнікі ў Гомельскай вобласці ў апошнія дні. Пра тое, што адбываецца, стала вядома далёка не адразу, паведамляе gomel.today.

Першым пра вялікую колькасць вайскоўцаў на дарогах і ў лясах паведаміў Тэлеграм-канал Nexta. Паводле яго звестак, вялікая колькасць вайсковай тэхнікі былі заўважаныя на трасах Асіповічы - Бабруйск і Гомель - Ветка. Таксама значную колькасць бронемашын і асабістага складу атрымалася засняць на чыгуначных станцыях у Рэчыцы і каля гомельскага «Гомсельмаша». А паблізу вёскі Антонаўка Веткаўскага раёна мясцовы лес даслоўна нашпігаваны бронетэхнікай - чытачы канала налічылі больш за 50 адзінак тэхнікі.

ФОТА: T.ME/NEXTA
ФОТА: T.ME/NEXTA

«Пакуль Лукашэнка наведвае Украіну, дзе клянецца Зяленскаму ў братэрскай любові і вечнай вернасці, беларускае войска сканцэнтравалася непадалёк ад украінскай мяжы. Пры гэтым ні пра якія вучэнні Міністэрства абароны не паведамляе (апошнія, «Shit Саюза» на расейскай тэрыторыі, ужо даўно скончыліся), і выглядае усё гэта вельмі дзіўна.

Нашы чытачы заўважылі велізарныя калоны вайсковай тэхнікі на трасах Асіповічы - Бабруйск і Гомель - Ветка. Таксама значную колькасць бронемашын і асабістага складу атрымалася засняць на чыгуначных станцыях у Рэчыцы і каля гомельскага «Гомсельмаша». А паблізу вёскі Антонаўка Веткаўскага раёна мясцовы лес даслоўна нашпігаваны бронетэхнікай - нашы чытачы налічылі блізу 50 адзінак, а бліжэй вайскоўцы не падпускаюць», - піша Nexta.

У сваю чаргу, у супольнасці «Это Гомель, детка» апублікавалі відэа, дзе карыстальнікі заснялі перамяшчэнне вайскоўцаў па Гомелі. Аўтары відэа звярнулі ўвагу на тое, што калона рухаецца з парушэннем ПДР, а таксама без суправаджэння ДАІ ці ВАІ.

Яшчэ адзін такі ролік апублікавалі ў Тэлеграм-канале «Общество Гомель». Тут перасоўванне адбываецца з боку г.п. Свяцілавічы ў бок райцэнтра Ветка.

Характэрна, што на момант, калі беларусы сталі заўважаць такія дзіўныя манеўры, ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбываецца, не было.

Праз некаторы час Міністэрства абароны апублікавала каментар, у якім скупа паведамлялася, што на тэрыторыях Гомельскай і Магілёўскай абласцей у перыяд з 4 да 11 кастрычніка будуць праводзіцца вайсковыя вучэнні.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках