23 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі кантрабандысты выратавалі ў моры паліцэйскіх, якія іх пераследавалі

5
У Гішпаніі кантрабандысты выратавалі ў моры паліцэйскіх, якія іх пераследавалі

Ля паўднёвага ўзбярэжжа Гішпаніі адбыўся цікавы выпадак.

Трое гішпанскіх паліцэйскіх, якія былі ў моры, калі іх лодка разбілася падчас пагоні, былі выратаваныя кантрабандыстамі наркотыкаў, якіх яны гналі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Guardian.

У пятніцу паліцэйскае судна пачало пераследаваць катар «з чатырма людзьмі на борце, якія падазраваліся ў перавозцы наркотыкаў» у водах ля паўднёвага ўзбярэжжа Гішпаніі.

Падчас пагоні два судны сутыкнуліся, у выніку чаго трое паліцэйскіх упалі ў мора, бо іх лодка «выйшла з-пад кантролю».

З дапамогай мегафона паліцэйскі гелікаптэр, які завіс над лодкай падазраваных, заклікаў людзей, што знаходзіліся на борце катара, дапамагчы, і яны выцягнулі з вады трох паліцэйскіх.

Аднак гэта не дапамагло ім, калі паліцыя знайшла тры тоны гашышу ў вадзе непадалёк. «Яны былі арыштаваныя за незаконны абарот наркотыкаў», - гаворыцца ў заяве паліцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках