16 красавiка 2024, aўторак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму амаль 45% беларусаў маюць падвышаны ціск

20
Чаму амаль 45% беларусаў маюць падвышаны ціск

Лекары раяць надаваць блізу 1 гадзіны на дзень актыўнай аэробнай нагрузцы.

На артэрыяльную гіпертэнзію пакутуюць блізу 45% беларусаў, а асноўным фактарам рызыкі развіцця гэтай хваробы з'яўляецца паленне, заявіў загадчык кафедры кардыялогіі і рэўматалогіі ДУА «БелМАПА», прафесар Андрэй Прыстром, паведамляе «Інтэрфакс».

«Паводле апошніх звестак, 44,9% беларусаў ва ўзросце з 18 да 66 гадоў маюць падвышаны ціск. Гэта тлумачыцца ў тым ліку і тым, што ў нас вельмі вялікі адсотак курцоў. Толькі мужчын паліць 48%», - адзначыў ён.

Таксама сярод фактараў рызыкі, якія прыводзяць да артэрыяльнай гіпертэнзіі, лекары называюць гіпадынамію, прыхільнасць фаст-фуду, нізкую фізічную актыўнасць. Так, дактары раяць надаваць амаль 1 гадзіну на дзень актыўнай аэробнай нагрузцы - фітнэсу, лыжнаму спорту, веласпорту, плаванню, заняткам ёгай.

«Толькі 5% дзяўчынак і 10% хлопчыкаў у падлеткавым узросце маюць дастатковую фізічную нагрузку», - канстатаваў Андрэй Прыстром.

Таксама спецыяліст звярнуў увагу на тое, што ўважае за «нармальны ціск». Для 95% насельніцтва Беларусі верхні ціск «нармальны» пры лічбах 120 - 140, ніжні - 70-80.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках