19 кастрычнiка 2019, Субота, 3:48
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Здароўе Лукашэнкі пахіснулася

136
Здароўе Лукашэнкі пахіснулася

Падзеі апошняга тыдня выклікаюць шмат пытанняў.

Не на роднай зямлі пачаўся і не на роднай зямлі скончыцца «працоўны тыдзень» Лукашэнкі, паведамляе «Белсат».

Спачатку – візіт у Арменію, цяпер – ва Украіну. Падчас першага стала ясна, што кіраўнік Беларусі не ў найлепшай форме, падчас другога, што... І сапраўды – што?

Посмотреть эту публикацию в Instagram

✈️Армянскія СМІ апублікавалі відэа, на якім бачна, як кіраўнік Беларусі неяк дзіўна спускаецца па трапе самалёту прыбыўшы ў Арменію на паседжанне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету. Крыніца🎥: NEWS AM YouTube . . . . . #лукашенко #лукашэнка #лука #беларусь #беларусь2019 #новостибеларуси #новостибеларусь #беларусьновости #беларусьсегодня #политикабеларуси #политикабеларусь #беларусьполитика #армения2019 #арменияновости #ереван2019 #ереванновости #самолет #экономическийфорум #беларусьэкономика #экономикабеларуси

Публикация от Belsat TV (@belsat)

У пачатку тыдня – візіт у Арменію, у канцы – ва Украіну на сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

«Мы даўно знаёмыя, праўда, завочна, а сёння ўжывую сустракаемся тут».

Знаёмства не ўжывую выглядала так:

«Дарагія друзякі, мяне завуць Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка» – жартаваў калісьці Зяленскі ў сваёй «студыі Квартал-95».

Ды і ўчора на сустрэчы Уладзімір Зяленскі зноў ці то пасміхаўся, ці то пакепліваў з Лукашэнкі. Не саромеўся нядаўна абраны прэзідэнт Украіны папраўляць дасведчанага «калегу».

– Вы ведаеце, Уладзімір Аляксандравіч, гэтая пляцоўка рэгіёнаў Расеі...

– Украіны...

Калегі з «Квартала-95» так патлумачылі добры настрой прэзідэнта Украіны:

«Надумаў запрасіць да нас, а не самому ехаць у Беларусь, таму што, як вядома, Аляксандр Рыгоравіч усіх сваіх гасцей тут жа цягне ў поле капаць бульбу, касіць сена або збіраць кавуны».

Telegram-канал «Бульба тронаў» таксама сцвярджае, што ў кіраўніка Беларусі не ўсё ў парадку са здароўем.

«Паводле інфармацыі трох дыпламатычных крыніцаў, у Аляксандра Лукашэнкі сур'ёзныя праблемы. Язвіць не будзем», – піша «Бульба тронаў».