29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вызвалілі ўкраінца Паўла Шаройку

У Беларусі вызвалілі ўкраінца Паўла Шаройку
ПАВЕЛ ШАРОЙКА
ФОТА: УНІАН

Грамадзянін Украіны быў асуджаны паводле артыкула «шпіянаж».

Асуджаны ў Беларусі за шпіянаж Павел Шаройка вызвалены. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у Жытоміры падчас другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, паведамляе tut.by.

Нагадаем, падчас гутаркі з украінскімі журналістамі 26 верасня 2019 года Лукашэнка заяўляў, што гатовы памілаваць Шаройку пасля таго, як ва Украіне вызваляць падазраванага ў шпіянажы грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыку. Лукашэнка таксама распавёў, што раней з гэтай нагоды былі дамоўленасці з экс-прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, але ўкраінскі бок дамоўленасці не выканаў.

Учора, 3 кастрычніка, раённы суд Чарнігава вызваліў з-пад варты беларуса Юрыя Палітыку, якога ва Украіне абвінавачваюць у зборы сакрэтнай інфармацыі на карысць «неўстаноўленага дзяржаўнага органа Беларусі». Беларуса адпусцілі пад асабістыя абавязацельствы: Палітыка павінен з’яўляцца на пасяджэнні на выклік суда і не ўплываць на сведак. Пры гэтым ён не абмежаваны ў праве выезду за межы Украіны.

Украінскага журналіста Паўла Шаройку асудзілі ў Беларусі на 8 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. Як паведаміў КДБ Беларусі, Шаройка з'яўляецца кадравым супрацоўнікам галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны і быў затрыманы пры правядзенні агентурнай акцыі на месцы злачынства. Паводле звестак КДБ, у краіне ён стварыў агентурную сетку з ліку грамадзян Беларусі, якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі ягоныя заданні ў зборы звестак выведвальнага характару ў вайскова-палітычнай сферы.

Павел Шаройка распавёў, што каардынацыю ягонай выведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады дарадцы пасольства Украіны ў Беларусі. За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Ігар Скварцоў абвешчаны персонай нон-грата.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках