25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на праспекце Дзяржынскага ўтварыўся транспартны калапс

5
У Менску на праспекце Дзяржынскага ўтварыўся транспартны калапс

Праз аварыю рух на праспекце паралізаваны.

Праз ДТЗ рух на праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Жукава ў кірунку вуліцы Алібегава паралізаваны, утварыўся сур'ёзны затор, піша tut.by.

Аварыя адбылася 29 кастрычніка, блізу 17.20, на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавушкі ехаў з боку вуліцы Уманскай і пры павароце налева на праспект зачапіў тралейбус.

У выніку сутыкнення тралейбус заблакаваў рух на праспекце Дзяржынскага ў кірунку МКАД. Корак расцягнуўся на некалькі кіламетраў - да вуліцы Хмялеўскага.

Як паведамілі ў «Мінсктрансе», праз ДТЗ адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №31, 47 у кірунку РК «Сямашка» і №10, 36, 40 у кірунку станцыі метро «Пятроўшчына». Рух тралейбусаў №31 арганізавалі да РК «Жукава», №47 - на праспектах Дзяржынскага і Любімава, а №10, 36, 40 - на вуліцах Гурскага, Я. Брыля і праспекце Газеты «Звязда».

Рэкамендуецца ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні і выбары маршруту руху.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках