29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідскім раёне кіроўца наехаў на супрацоўніка ДАІ

У Лідскім раёне кіроўца наехаў на супрацоўніка ДАІ
ФОТА: СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ БЕЛАРУСІ

Ён спрабаваў адбіць нецвярозага бацьку.

Паводле інфармацыі следства, 26 кастрычніка блізу 13.55 супрацоўнікі ДАІ ў адной з вёсак Лідскага раёна заўважылі падазроны аўтамабіль Volkswagen Transporter, паведамляе tut.by.

Пры праверцы ўстаноўлена, што ў 58-гадовага кіроўцы дакументаў пры сабе не было, ад яго зыходзіў пах алкаголю. Мужчыну прапанавалі праехаць для далейшага агляду.

Падчас руху супрацоўнікаў ДАІ «падрэзаў» аўтамабіль Audi, якім кіраваў 23-гадовы сын кіроўцы Volkswagen. Заступіўшы дарогу, ён спрабаваў перашкодзіць дастаўцы бацькі на агляд і ўчыніў наезд на аднаго з супрацоўнікаў ДАІ, якому прычыненыя цялесныя пашкоджанні.

З месца здарэння мужчына ўцёк, аднак неўзабаве быў затрыманы.

Следчыя агледзелі месца здарэння, а таксама аўтамабіль, якім кіраваў 23-гадовы мужчына, прызначанае правядзенне судова-медыцынскай экспэртызы, канфіскаваны запіс відэарэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ.

Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 23-гадовага мужчыны распачатая крымінальная справа на падставе арт.364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках