19 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала вядомага беларускага кампазітара Алега Молчана

5
Не стала вядомага беларускага кампазітара Алега Молчана

Яму было 54 гады.

26 кастрычніка пасля цяжкай хваробы на 55-м годзе жыцця памёр беларускі кампазітар Алег Молчан, паведамляе tut.by са спасылкай на БелаПАН.

Развітанне з кампазітарам адбудзецца ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі, пра дату і час будзе паведамлена пазней.

Алег Молчан нарадзіўся 11 красавіка 1965 года ў Менску ў сям'і прафесійнага музыкі. Ягоны кампазітарскі дэбют адбыўся ў 8 гадоў, калі ён вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Адразу пасля заканчэння школы ён пачаў працаваць як піяніст у менскіх музычных калектывах.

У 1985-1987 гадах Молчан быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу, якую праходзіў у ансамблі песні і танца Белпалку (цяпер - Узорна-паказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі). У складзе гэтага калектыву ўдзельнічаў у канцэртах у 30-кіламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС. У войску ім напісаны першы харавы цыкл на вершы Я. Купалы «Я нясу вам дар».

Пасля дэмабілізацыі Алег Молчан працаваў у Белдзяржфілармоніі ў якасці кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля «Асарці» і паралельна займаўся аранжыроўкамі твораў і кампазітарскай дзейнасцю. У гэты перыяд у выдавецтве «Мастацтва» выходзяць яго першыя нотныя творы - «Рэгтайм», «Накцюрн», «Чыпаліна».

У 1991 годзе Алег Молчан паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «кампазіцыя» ў клас прафесара Андрэя Мдзівані. У тым жа годзе народны артыст СССР Уладзімір Мулявін запрасіў Алега Молчана на працу ў дзяржаўны ансамбль «Песняры» ў якасці піяніста, аранжыроўшчыка і кампазітара, а фактычна ён стаў музычным кіраўніком калектыву. Афіцыйна ж на гэтую пасаду атрымаў прызначэнне ў 1998 годзе.

Дэбютам Молчана ў «Песнярах» стала праграма «Ave sole, альбо Слова Скарыны», напісаная ў суаўтарстве з паэтам-песеннікам Аляксандрам Лягчылавым, якая прагучала на канцэрце да 20-годдзя «Песняроў».

Песні Алега Молчана ёсць у рэпертуары многіх беларускіх выканаўцаў. Ён актыўна і пісьменна бараніў аўтарскія правы кампазітараў, у Беларусі яго ўважаюць за экспэрта ў гэтай сферы. Летась Молчан быў абраны прэзідэнтам «Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў» (ЕАКТП).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках