24 красавiка 2024, Серада, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковец апавёў пра дзедаўшчыну ў Забайкальскай частцы РФ, дзе салдат застрэліў восем таварышаў на службе

37
Вайсковец апавёў пра дзедаўшчыну ў Забайкальскай частцы РФ, дзе салдат застрэліў восем таварышаў на службе

Названае прозвішча афіцэра, які здзекаваўся з салдатаў.

Былы вайсковец часткі ў пасёлку Горны Забайкальскага краю, дзе Раміль Шамсутдзінаў расстраляў васьмярых таварышаў на службе, расказаў выданню 72.ru пра дзедаўшчыну падчас ягонай тэрміновай службы.

"Я мяркую, што гэта звязана са старэйшым лейтэнантам Данілам П’янковым. Падчас маёй службы некалькі гадоў таму, калі мы ішлі на варту, ён увесь час патрабаваў, каб мы яму набылі нешта паесці. Ён увесь час усіх прыніжаў", – апавёў былы салдат тэрміновай службы.

Паводле ягоных словаў, перад першай вартай яму не давалі спаць чатыры ночы запар, патрабавалі вучыць статут. П'янкоў прымушаў салдатаў пяць гадзінаў запар здымаць і апранаць ахоўны касцюм. "Я хлопца ўвогуле не вінавачу. Я разумею, што ён проста не вытрымаў такога", – патлумачыў былы вайсковец.

25 кастрычніка падчас змены варты шараговы Раміль Шамсутдзінаў расстраляў П’янкова і яшчэ семярых таварышаў на службе, сярод якіх адзін афіцэр. Яшчэ два параненыя, яны знаходзяцца ў лякарні.

Шамсутдзінава затрымалі. У Мінабароны Расеі заявілі, што вайсковец "мог расстраляць таварышаў на службе праз нервовы зрыў з асабістых абставінаў".

Следчы камітэт распачаў справу паводле артыкула "забойства дзвюх або больш асобаў". Шамсутдзінава правераць на няўпамятнасць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках