29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прычынай крывавай бойні ў расейскай вайсковай частцы назвалі дзедаўшчыну

Прычынай крывавай бойні ў расейскай вайсковай частцы назвалі дзедаўшчыну

Раміль Шамсутдзінаў забіў восем чалавек пры змене варты.

Салдат тэрміновай службы Раміль Шамсутдзінаў мог застрэліць сваіх таварышаў па службе ў вайсковай частцы пасёлка Горны Забайкальскага краю праз дзедаўшчыну, паведамляе Telegram-канал Mash.

Паводле звестак канала, малады чалавек праслужыў там чатыры месяцы. З яго часта здзекаваліся калегі, у асноўным без прычыны. Як сцвярджае Mash са спасылкай на сведкаў, кіраўніцтва часткі ведала пра гэта.

Ён забіў восем чалавек пры змене варты. Затрыманаму стралку пагражае пажыццёвы тэрмін.

Бойня адбылася 25 кастрычніка ў вайсковай частцы пасёлка Горны Забайкальскага краю. Салдат тэрміновай службы адкрыў агонь па калегам. Ахвярамі сталі восем чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках