20 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Кава павышае эфектыўнасць працы ў камандзе

2
Навукоўцы: Кава павышае эфектыўнасць працы ў камандзе

Навукоўцы праверылі, як гэты напой уплывае на камандны дух.

Пра перавагі ўжывання кавы ўжо ходзяць легенды. Як і пра магчымую шкоду, калі з ёй «перабраць».

Гэтым разам навукоўцы наважылі праверыць, як гэты напой уплывае на камандны дух. Экспэрты з Універсітэта штата Агаё правялі два эксперыменты, каб зразумець, ці ёсць узаемасувязь паміж кубачкам кавы і прыняццем пастаноў у групе, паведамляе iod.media.

Падчас першага тэсту амерыканцы падзялілі 72 студэнтаў на каманды і далі ім аднолькавыя заданні. Першай яны далі выпіць кавы перад заданнем, другім - пасля яго. Пасля заканчэння эксперыменту ўдзельнікаў папрасілі ацаніць сваю працу і працу іншых сябраў каманды. У выніку тыя студэнты, якія пілі каву да задання, ацанілі працу каманды вышэй, чым удзельнікі, якія пілі, яе пасля.

Каб пацвердзіць сваю тэорыю, навукоўцы правялі другі эксперымент. Як паведамляе Platfor.ma, гэтым разам экспэрты далі кавы ўсім удзельнікам тэсту. Толькі адна палова групы атрымала каву без кафеіну, а другая - з.

Тыя студэнты, якія выпівалі напой з кафеінам, былі больш эфектыўныя ў каманднай працы, чым моладзь з іншай групы.

Зыходзячы з гэтага, навукоўцы зрабілі выснову, што менавіта кафеін дапамагае людзям канцэнтравацца ў час выканання работы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках