28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прэзідэнцкай гонцы ЗША ў Трампа і Байдэна з'явіўся канкурэнт

3
У прэзідэнцкай гонцы ЗША ў Трампа і Байдэна з'явіўся канкурэнт

У ЗША змяніўся лідар перадвыбарчай гонкі.

Скандал паміж Трампам і Байдэнам, узаемныя абвінавачванні ў карупцыі, пытанні, звязаныя з імпічментам згулялі сваю негатыўную ролю. У прэзідэнцкай гонцы з'яўляюцца новыя імёны, на якія пачынаюць звяртаць увагу амерыканскія выбарцы. Гэта яскрава выявілася пасля агульнанацыянальных, чацвёртых па ліку, тэледэбатаў у штаце Агаё, якія правялі кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе zn.ua.

Дыскусія прадэманстравала, што былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здаў пазіцыі, і лідарам перадвыбарнай гонкі становіцца Элізабэт Уорэн.

Акрамя колькаснага рэкорду для тэлетрансляцый такога роду падзей - на адной сцэне ўпершыню сабраліся 12 чалавек - новы раўнд дэбатаў сабраў самую вялікую аўдыторыю за ўсю сваю гісторыю і паказаў міру новага фаварыта дэмакратычнай гонкі, сенатарку ад штата Масачусэтс Элізабэт Уорэн.

Як піша Fox News, моцнае выступленне Уорэн паказала яе праніклівасць і падрыхтаванасць падчас адбіцця нападаў іншых кандыдатаў, якія спрабавалі скараціць сваё адставанне ад фаварыта гонкі.

Дарэчы, Уорэн была першай з дэмакратаў, хто публічна выступіў з падтрымкай ініцыятывы імпічменту Трампа.

Дагэтуль яна сабрала больш за ўсіх сродкаў на сваю кампанію і лідзіруе ў апытаннях грамадскай думкі.

Усё гэта разам з сур'ёзным паслабленнем з розных прычын пазіцый Байдэна і Берні Сандэрса, які перанёс інфаркт, апошнім часам амаль гарантуе Уорэн месца фаварыта ў гонцы.

Цяпер будучыя партыйныя намінацыі залежыць ад таго, наколькі эфектыўна Элізабэт Уорэн справіцца з крытыкай з боку рэспубліканцаў і ці зможа яна пераканаць усіх дэмакратаў, што яе левыя погляды не занадта радыкальныя і могуць быць прынятыя большасцю насельніцтва ЗША.

Перамога ў дэбатах, вядома, не гарантуе перамогу на праймерыз. Аднак дыскусія ў Агаё пацвярджае выразна пазначаныя тэндэнцыі: Байдэн паступова страчвае папулярнасць, адзначаюць экспэрты.

Рэйтынг былога віцэ-прэзідэнта падае на фоне расследавання справы Украінагейт. Яшчэ ў самым пачатку узгарання скандалу экспэрты казалі, што Трампу не змогуць аб'явіць імпічмент, бо яго папулярнасць сярод рэспубліканцаў перавышае 90 працэнтаў, ды і не было такіх выпадкаў, а вось рэпутацыя Байдэна, якога абвінавачваюць у карупцыі, зазнае страты.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у 2020 годзе. Да праймерыз Рэспубліканскай партыі рыхтуюцца тры кандыдаты, уключна з самім Трампам. Да праймерыз Дэмакратычнай партыі рыхтуецца 21 кандыдат. Таксама ў выбарах прэзідэнта ЗША будуць удзельнічаць 8 кандыдатаў ад Лібертарыянскай партыі, 7 кандыдатаў ад Партыі Зялёных, 3 кандыдаты ад партыі Амерыканскай салідарнасці і два незалежныя кандыдаты.

Прэзідэнцкія выбары запланаваны на 3 лістапада 2020 года. У іх можа быць абраны 46-ы прэзідэнт ЗША (у выпадку, калі Дональд Трамп не будзе абраны на другі тэрмін). Згодна з Другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, пражываць на тэрыторыі краіны не менш за 14 гадоў.

Часцей за ўсё кандыдаты вылучаюцца ад адной з палітычных партый ЗША падчас праймерыз - інстытут першасных прэзідэнцкіх выбараў, паводле вынікаў якіх накіроўваюцца дэлегаты на агульнанацыянальную партыйную канвенцыю, дзе павінен быць вызначаны адзіны партыйны кандыдат у прэзідэнты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках