26 красавiка 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чым ездзяць беларусы?

12
На чым ездзяць беларусы?

Названыя самыя папулярныя маркі аўто ў Беларусі.

Паводле звестак на канец 2018 года, у Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян знаходзілася 3 031 026 аўто. Самай папулярнай маркай быў і застаецца Volkswagen, а самай рэдкай - Maybach. Tut.by падрабязна вывучыў аўтапарк краіны.

Самыя папулярныя маркі ў Беларусі

Як мы ўжо сказалі, беларусы дагэтуль аддаюць перавагу Volkswagen - у краіне зарэгістравана 412 257 аўто гэтай маркі (ў 2016 годзе іх было 404 тысячы). Паміраючым Passat і Golf прыходзіць на змену расейскі Polo седан.

За нямецкай маркай ідзе ВАЗ (LADA) - 361 168 аўто. На трэцім месцы - Opel з вынікам 225 856 аўто. Чацвёртае і пятае месца з невялікай розніцай займаюць Audi (197 468 аўто) і Renault (192 637 аўто).

Прырост назіраецца ў LADA і Renault за кошт пастаяннага росту продажаў за апошнія пару-тройку гадоў. Расейскі АвтоВАЗ дадаў 1606 аўтамабіляў за год, а Renault стала больш амаль на 12 тысяч аўто. Бо акрамя новых мадэляў французскага брэнда прадаюцца і патрыманыя варыянты з Еўропы.

Эксклюзіў прырастае

А вось пяцёрка найбольш рэдкіх марак выглядае наступным чынам: Maybach - адзін, Lamborghini і Lotus - па дзве машыны, Mahindra і Ferrari - па чатыры асобнікі, Rolls-Royce - шэсць.

Адзначым яшчэ 11 Aston Martin і аж 66 Bentley. Але гэта толькі тыя машыны, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. А ёсць яшчэ эксклюзіўныя аўто, якія належаць арганізацыям. За юрасобамі лічацца два Aston Martin, 31 Bentley, парачка Lamborghini і Maybach, 12 Maserati і пяць Rolls-Royce. Пік папулярнасці брытанскай элітнай маркі прыйшоўся на 2015 год - тады было зарэгістравана 13 аўто.

Ільвіная доля аўтаэксклюзіва знаходзіцца ў Менску і Менскай вобласці. Але адна Ferrari зачасалася ў Гомельскай вобласці. Затое ў Берасцейскай вобласці ездзяць цэлых сем Maserati

Самая аўтамабілізаваная - Гарадзенская вобласць

У сярэднім на тысячу жыхароў прыпадае 320 легкавых аўто ў асабістай уласнасці. Калі глядзець па абласцях, то па забяспечанасці насельніцтва легкавымі аўто лідзіруе Гарадзенская вобласць - 362,5 аўто. 342,27 аўто прыпадае на тысячу жыхароў Менскай вобласці і 321 аўто - на тысячу менчукоў.

Рэзкі рост Geely - Купляй беларускае?

Пасля таго як аўтамабілі Geely пачалі прадаваць з дапамогай адмысловай крэдытнай праграмы, цікавасць да маркі рэзка ўзрасла. Сярод фізічных асоб попыт павялічыўся амаль удвая ў параўнанні з 2017 годам. На канец 2018 года ў Беларусі было 9101 Geely. З іх амаль 4,5 тысячы ў Менску і Менскай вобласці. Па астатніх абласцях аўто кітайска-беларускага завода размеркаваліся практычна ў роўных долях.

Зафіксавала статыстыка і некаторыя аўтамабільныя анамаліі. Так, у Беларусі рэзка ўзрасла колькасць аўтамабіляў маркі Buick, а вось Lincoln сталі загадкава знікаць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках