20 красавiка 2024, Субота, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ западозрыла экс-намесніка міністра эканомікі Украіны ў рабоце на РФ

5
СБУ западозрыла экс-намесніка міністра эканомікі Украіны ў рабоце на РФ

Ён уступіў у змову для надання РФ дапамогі ў «правядзенні падрыўной дзейнасці» супраць Украіны.

Галоўная следчая ўправа Службы бяспекі Украіны (СБУ) вядзе расследаванне паводле артыкула аб дзяржздрадзе ў дачыненні да былога намесніка міністра эканомікі. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на судовыя дакументы Шаўчэнкаўскага раённага суда. Інфармацыю пацвярджаюць «Украінскія навіны» таксама са спасылкай на матэрыялы суда. Імя чыноўніка не раскрываецца.

З дакументаў суда вынікае, што расследаванне вядзецца з 5 чэрвеня. Паводле версіі СБУ, з 2017 года дагэтуль экс-намеснік міністра эканомікі разам з групай асобаў «на шкоду абараназдольнасці і эканамічнай бяспецы Украіны» дапамаглі замежнай дзяржаве «ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны». Акрамя былога намесніка міністра пад падазрэнні патрапілі неназваныя грамадзянін ЗША, прадстаўнік амерыканскай кампаніі Gray Fox Logistics і грамадзянін Украіны, які працаваў дырэктарам Дзяржаўнага прадпрыемства «Украінскі цэнтр «Бяспека».

СБУ мяркуе, што ў жніўні 2015 года грамадзянін ЗША на заданне спецслужбаў Расеі павінен быў здабыць звесткі аб планах пастаўкі зброі і боепрыпасаў ва ўкраінскае войска, для чаго прыбыў з Расеі ва Украіну. Там, паводле версіі СБУ, ён павінен быў устанавіць кантакты з супрацоўнікамі Мінэканамразвіцця і дзяржаўных прадпрыемстваў, задзейнічаных у рэалізацыі дзяржаўнага абароннага заказу. Даведаўшыся аб планах украінскага боку наладзіць серыйную вытворчасць набояў 152 і 155 мм, грамадзянін ЗША нібыта ўступіў з былым намеснікам міністра эканамічнага развіцця і дырэктарам «Бяспекі» ў злачынную змову, каб гэтаму перашкодзіць.

Імёны фігурантаў, у дачыненні да якіх вядзецца расследаванне, таксама не названыя. Дырэктарам ДП «Украінскі цэнтр «Бяспека» з'яўляецца Уладзіслаў Глазуноў, намеснікам міністра эканомікі, які адказвае за абаронную сферу, з ліпеня 2016 да верасня 2019 года быў Юрый Броўчанка, нагадваюць «Украінскія навіны».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках