29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Чаму ж дзяржава патрабуе з мяне падатак на жыццё?

11
Мянчук: Чаму ж дзяржава патрабуе з мяне падатак на жыццё?
Фота: bortnikau.livejournal.com

Ігар Якшэвіч патрабуе выключыць сябе з базы «дармаедаў».

Ігар Якшэвіч ужо распачаў тры спробы дамагчыся выключэння з базы «не занятых у эканоміцы» праз адміністрацыю Маскоўскага раёна Менска, піша сайт praca-by.info.

Мужчына накіраваў скаргу ў суд Маскоўскага раёна Менска з просьбай выключыць яго з базы «дармаедаў». Да гэтага мянчук тройчы звяртаўся з той жа просьбай у адміністрацыю Маскоўскага раёна.

«Ваш зварот пакінуты без разгляду ў сувязі з тым, што пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці», - паведаміла першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка.

- Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску паставіла кропку ў перапісцы з Ігарам Якшэвічам, занесеным у базу грамадзян, «не занятых у эканоміцы». Намесніца кіраўніка адміністрацыі Таццяна Калядка адмовіла Ігару Якшэвічу ў выключэнні з базы і апавясціла аб спыненні перапіскі ў гэтым пытанні. Як бачым, уся вертыкаль улады ўхіляецца ад развязання праблемы «дармаедаў», - мяркуе прававы інспектар РЭП Юры Белякоў. - Якшэвіч тройчы звяртаўся ў адміністрацыю Маскоўскага раёна. Выканкам вельмі бурна адрэагаваў на першую заяву: менчуку прапаноўвалі працу, абы ён забраў заяву. Другі зварот у выканкаме нават не зарэгістравалі. А на трэці атрыманы абсалютна беззмястоўны адказ. Традыцыйны прыём для беларускіх чыноўнікаў, хоць і парушае Канстытуцыю Беларусі.

- Ніхто не думаў, што CCCP разваліцца, але ён разваліўся. І гэтая ўлада не вечная, вельмі хочацца верыць у гэта, інакш навошта жыць? - задаецца рытарычным пытаннем Ігар Якшэвіч.

Як вядома, тэрміны стоадсоткавай выплаты камунальных аплат для «дармаедаў» перанесеныя на паўгода - да 1 траўня 2020 года.

- Страх, «выбары» на носе - іншага тлумачэння ў мяне няма. Падагрэў вады каштуе 5-6 рублёў (для кагосьці вялікія грошы, для кагосьці - не), а стоадсоткавая кампенсацыя склала б рублёў 30, а то і больш. І пайшла б вялікая хваля незадаволенасці. Але накаляць абстаноўку напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў не адважыліся, - адзначыў Ігар Якшэвіч.

Мянчук мае намер зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся свайго выключэння з базы «дармаедаў»:

- Я грамадзянін, а не «дармаед». Я ж не прашу ў дзяржавы, каб мне плацілі рэнту з продажу нафтапрадуктаў, дык чаму ж дзяржава патрабуе з мяне падатак на жыццё?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках