25 красавiка 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Адкрыты працэс - гэта ўжо перамога Змітра Паліенкі

1
Яўген Афнагель: Адкрыты працэс - гэта ўжо перамога Змітра Паліенкі
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Гэта стала магчымым дзякуючы салідарнасці з палітвязнем.

Пра гэта заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у каментары сайту Сharter97.org суд над актывістам анархісцкага руху Змітром Паліенкам. Нагадаем, палітвязень ускрыў сабе вены ў зале ў суда ў знак пратэсту супраць закрытага працэсу ў ягонай справе:

- З досведу гутарак з людзьмі, якія прайшлі турму і вялікія тэрміны, я ведаю, што на такія крокі людзі ідуць у крайніх сітуацыях. Мы дакладна не ведаем усёй інфармацыі, не ведаем, што адбываецца з Дзімам за кратамі, якія меры ўздзеяння супраць яго ўжываюцца, але калі чалавек ускрывае сабе вены - гэта крайні захад.

З іншага боку мы бачым, што гэтыя дзеянні Дзімы, а таксама тое, што на суд прыйшло вельмі шмат людзей, якія яго актыўна падтрымлівалі, зрабілі магчымым адкрыты судовы працэс. Гэта перамога і Змітра Паліенкі, і перамога тых людзей, якія прыйшлі праявіць з ім салідарнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках