29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Каталоніі выступіў за новы рэферэндум аб незалежнасці

3
Кіраўнік Каталоніі выступіў за новы рэферэндум аб незалежнасці
КІМ ТОРА

Названая дата плебісцыту.

Кіраўнік рэгіянальнага ўрада Каталоніі Кім Тора заявіў пра неабходнасць правядзення новага рэферэндуму за незалежнасць рэгіёна цягам наступных двух гадоў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Са слоў Торы, прысуды, вынесеныя 14 кастрычніка, не перашкодзяць правесці новы рэферэндум. Ён заклікаў да распрацоўкі канстытуцыі для Каталоніі вясной 2020 года, якая можа адкрыць шлях для галасавання да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў рэгіянальнага парламента ў снежні 2021 года.

«Калі ўсе партыі і групы зробяць гэта магчымым, мы павінны быць у стане скончыць гэты заканадаўчы тэрмін шляхам пацверджання незалежнасці. Мы яшчэ вернемся да скрыні для галасавання ў пытанні самавызначэння», - паведаміў Тора.

Нагадаем, у 2017 годзе ў Каталоніі была зробленая спроба арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна. У панядзелак, 14 кастрычніка, Вярхоўны суд Гішпаніі прысудзіў 12 лідараў каталонскіх сепаратыстаў да 9-13 гадоў зняволення. Пасля гэтага ў рэгіёне пачаліся акцыі пратэстаў, якія перараслі ў беспарадкі. Падчас сутыкненняў дэманстранты абстралялі верталёт і кідалі ў паліцыю «кактэйлі Молатава».

У выніку сутыкненняў гішпанская паліцыя затрымала 20 чалавек. Паведамлялася, што падчас пратэстаў пацярпелі як мінімум 53 чалавекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках