29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-намеснік сакратара РНБА Гладкоўскі затрыманы пры спробе выезду з Украіны

2
Экс-намеснік сакратара РНБА Гладкоўскі затрыманы пры спробе выезду з Украіны
АЛЕГ ГЛАДКОЎСКІ

Ён падазраецца ў карупцыі на «Украбаронпраме».

Экс-намеснік сакратара РНБА Алег Гладкоўскі спрабаваў выехаць з Украіны, яго затрымала НАБУ, паведамляе «Інтэрфакс-Україна» са спасылкай на крыніцы.

«Гладкоўскі спрабаваў сёння вылецець з Украіны праз аэрапорт Барыспаль, але быў затрыманы на мяжы супрацоўнікамі НАБУ», - паведаміла агенцтву крыніца ў праваахоўных органах.

25 лютага каманда журналісцкіх расследаванняў Bihus.Info апублікавала расследаванне, у якім сцвярджалася, што Ігар Гладкоўскі, сын Алега Гладкоўскага, з дапамогай фірмаў - «пракладак» пастаўлялі абаронным прадпрыемствам кантрабандныя расейскія дэталі завышанымі коштамі.

Паводле звестак журналістаў, сума крадзяжоў складае мінімум 250 млн грн.

Гладкоўскі быў звольнены з пасады першага намесніка сакратара РНБА ўказам прэзідэнта Пятра Парашэнкі 4 сакавіка.

10 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў, што неўзабаве праваахоўныя органы абнародуюць вынікі расследавання фактаў карупцыі ў дзяржканцэрне «Украбаронпрам».

У ліпені 2019 года Гладкоўскі ізноў узначаліў карпарацыю «Богдан», прэзідэнтам якой ён быў з моманту яе стварэння ў 2005 годзе да прызначэння на дзяржслужбу.

У 2014 годзе завод карпарацыі «Богдан» у Чаркасах перапрафіляваны на выпуск вайсковай тэхнікі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках