29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан абвесціў пра дасягненне пагаднення з ЕЗ датычна Брэкзіту

2
Борыс Джонсан абвесціў пра дасягненне пагаднення з ЕЗ датычна Брэкзіту
БОРЫС ДЖОНСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Пагадненне трэба будзе зацвердзіць на саміце Еўразвязу 17–18 кастрычніка.

Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан абвесціў пра дасягненне пагаднення з ЕЗ датычна Брэкзіту. Прадстаўнікі ЕЗ пацвердзілі наяўнасць пагаднення, паведамляе BBC.

Борыс Джонсан напісаў у "Твітэры": "У нас ёсць выдатнае новае пагадненне, якое вяртае нам кантроль".

Пагадненне трэба будзе зацвердзіць на саміце ЕЗ 17–18 кастрычніка, а потым яго павінна ўхваліць брытанская Палата супольнасцяў на экстраным пасяджэнні ў суботу, 19 кастрычніка.

Аднак брытанскі парламент можа зноў сапсаваць жыццё прэм'ер-мiнiстру: Палата супольнасцяў, у якой большасць складаюць апаненты Борыса Джонсана, можа не прыняць новы варыянт пагаднення пра выхад.

У пачатку года брытанскія дэпутаты тройчы адкінулі праект, складзены Брусэлем і ўрадам Тэрэзы Мэй, праз палажэнні аб "ірландскім бэкстопе" – і сапраўды гэтак сама новы варыянт развязання праблемы ірландскай мяжы можа стаць для чальцоў Палаты супольнасцяў прычынай або падставай да таго, каб прагаласаваць супраць.

Дэмакратычная юніянісцкая партыя Паўночнай Ірландыі (ДЮП) заявіла, што рознагалоссі ў пытанні пра мяжу захоўваюцца і што партыя ўсё яшчэ не гатовая падтрымаць новае пагадненне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках