28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Колькі машынаў у Менску праехала на забараняльны сігнал святлафора?

17
Відэафакт: Колькі машынаў у Менску праехала на забараняльны сігнал святлафора?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Паспрабуйце палічыць.

У Менску часам страшна спыняцца на жоўты сігнал святлафора. Табе ў задні бампер папросту можа прыляцець «праскачун», які не думаў, што ты спыніш рух, піша «Онлайнер».

Могуць і абсігналіць. Таму дасведчаныя кіроўцы, спыняючыся, не толькі глядзяць наперад, але і пазіраюць у люстэрка задняга віду. Але некаторыя аўтамабілісты праязджаюць не тое што на жоўтае, а на самае што ні ёсць чырвонае! Глядзім відэа.

Ролік быў зняты на праспекце Незалежнасці ў раёне парку Чалюскінцаў. Проста каля скрыжавання з вуліцай Натуралістаў ёсць рэгуляваны пешаходны пераход. Святлафор звычайна гарыць зялёным, але пешаходы могуць спыніць плынь, націснуўшы на кнопку. Так і зрабілі хлопец з дзяўчынай на відэа. Некалькі аўтамабіляў праскочылі на жоўты. А парачка праехала, калі чырвоны гарэў ужо даволі доўгі час.

«На праспекце Незалежнасці, мабыць, некаторыя кіроўцы разумеюць назву праспекта літаральна – незалежны ад абстаноўкі і ПДР. На відэа відаць, як чырвоны гарыць ужо некалькі секундаў, але ні кіроўцу таксі, ні наступнага за ім гэта ані не спыніла, хоць плынь машынаў стаіць», – пракаментаваў відэа аўтар.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках