29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Гузь: Усім беларусам – прамяні падтрымкі ў барацьбе за незалежнасць

6
Ігар Гузь: Усім беларусам – прамяні падтрымкі ў барацьбе за незалежнасць
Ігар Гузь

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны прызнаўся ў любові да нашай краіны.

Пра гэта народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь напісаў у «Фэйсбуку»:

– Я люблю Беларусь. Але з 2016 года я не магу ўехаць у гэтую краіну. Забарона ўезду на пяць гадоў і штамп у пашпарце («Чорная пазнака» ад Аляксандра Лукашэнкі). Гэта здарылася другі раз. Папярэдняя гісторыя доўжылася з 2005 да 2010 года.

Так здарылася, што знаходзячыся на мінулым тыдні на мяжы нашых краінаў, я не змог не скарыстацца магчымасцю ўсё ж пабываць у мілай для душы братэрскай краіне.

Усім сябрам з Беларусі – сяброўскае прывітанне і прамяні падтрымкі ў барацьбе за незалежную Беларусь без кайданоў Расейскай імперыі.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках