24 красавiка 2024, Серада, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей апавёў пра аўтамабіль Tesla ад Ілана Маска

41
Макей апавёў пра аўтамабіль Tesla ад Ілана Маска
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

Амерыканскі мільярдэр зноў пасмяецца ў «Твітэры»?

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей правёў вялікую размову з журналістамі пяці беларускіх СМІ, паведамляе tut.by.

Сярод іншага, у міністра спыталі пра аўтамабіль Tesla «ад Ілана Маска», пра які казаў Лукашэнка.

– Нядаўна Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яму Ілан Маск падарыў Tesla. Ілан Маск пасмяяўся ў «Твітэры», але былі чуткі, што нешта за гэтым ёсць – наша супрацоўніцтва са структурамі Маска. Можа, апаведзяце, хто дадумаўся на яго выйсці і што там за справы ў нас са структурамі Маска? Што мы прапаноўвалі? Ракеты рабіць ці аўтамабілі?

– Вытворчасць электрамабіляў – перспектыўная справа, у тым ліку і для Беларусі: вы бачыце, колькі ўвагі гэтаму аддаецца ў іншых краінах. А што тычыцца вашага пытання, то хачу сказаць, што з кампаніяй Tesla мы стараліся наладзіць сувязі і былі адпаведныя сустрэчы прадстаўнікоў нашай амбасады ў ЗША.

МЗС накіраваў у беларускі ўрад шэраг прапановаў у вытворчасці электрамабіляў у нашай краіне, і мы прапаноўвалі ўстанавіць шэраг кантактаў не толькі з Tesla, але і з кампаніямі іншых краінаў, якія займаюцца такой вытворчасцю. Нешта было накіравана ў Мінпрам і НАН Беларусі. Я ведаю, што некаторыя пастановы прынятыя і цяпер Беларусь цесна працуе з Кітаем у гэтым кірунку. Што тычыцца Ілана Маска, то кантакты былі, але, наколькі мне вядома, яны не атрымалі далейшага развіцця.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках