29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 112-гадовай даўніны

1
У Менску пабіты тэмпературны рэкорд 112-гадовай даўніны

Чацвёрты дзень запар на беларускіх метэастанцыях адбываюцца сенсацыі.

13 кастрычніка абнавіліся максімумы дня на некаторых метэастанцыях ў Берасцейскай вобласці, 14-га – на станцыях ва ўсіх абласцях, за выключэннем Берасцейскай, 15-га – у Берасцейскай (на ўсіх), Гомельскай і Менскай, 16-га – ва ўсіх шасці абласцях, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўнай карты тэмператураў і архіва Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by. Пры гэтым у сераду на 25 станцыях перапісаныя рэкорды, пастаўленыя год таму, паведамляе tut.by.

У Менску 16 кастрычніка пабіты рэкорд дня, які трымаўся з 1907 года, – плюс 20,2 градуса супраць 20.

Абнавіліся экстрэмумы ў трох абласных цэнтрах: Берасці – 22,9 (было 22,6 у 1979 годзе), Гомелі – 21,9 (21,6 у 2018-м) і Магілёве – 21,2 (19 у 2018). Берасце апынулася самым цёплым месцам на тэрыторыі краіны. Рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў выстаяў (24,6 градуса 16 кастрычніка 1939 года ў Жыткавічах).

Хто куды, а мы – купацца. Як у Менску радуюцца цёплай восені і загараюць на лежаках. Фотафакт

У верасні тэмпературныя рэкорды фіксаваліся 2-га, 3-га і 9–12-га, антырэкорды – 20-га, 21-га, 23-га і 24-га.

Як паведамляе Белгідрамет, у найбліжэйшыя дні вельмі цёплае для гэтага часу надвор'е захаваецца ў цэнтральных і паўднёвых раёнах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках