18 красавiка 2024, Чацвер, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Астравецкім раёне ўрачыста адкрылі...прыпынак

45
У Астравецкім раёне ўрачыста адкрылі...прыпынак
ФОТА: OSTROVETS.BY

З перарэзваннем чырвонай стужачкі і гледачамі.

У Астравецкім раёне ў аграгарадку Варнянах урачыста адкрылі аўтобусны прыпынак. Усё як належыць: з гледачамі, прадстаўнікамі мясцовай улады і перарэзваннем чырвонай стужачкі. Прыпынак супольна пабудавалі пажарныя, дарожнікі і «Чырвоны крыж», паведамляе «Астравецкая праўда».

На адкрыцці аўтобуснага прыпынку прысутнічалі начальнік раённага аддзела надзвычайных сітуацый Віталь Рыбак і старшыня раённага Савета «дэпутатаў» Ірына Тальчук - менавіта яны ўрачыста перарэзалі чырвоную стужку, - а таксама мясцовыя жыхары і школьнікі.

Акрамя раскладу, тут можна пачытаць правілы бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.

ФОТА: OSTROVETS.BY
Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках