23 красавiка 2024, aўторак, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія кансерватары пакінулі пасяджэнне Сейма праз пазіцыю што да БелАЭС

3
Літоўскія кансерватары пакінулі пасяджэнне Сейма праз пазіцыю што да БелАЭС

Дэпутаты звернуцца да прэзідэнта Літвы па падтрымку.

16 кастрычніка сябры «Саюз Айчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы» Аўдронюс Ажубаліс, Эмануэліс Зінгерыс і Лаўрынас Кашчунас пакінулі пасяджэнне парламенцкага Камітэта ў замежных справах. На пасяджэнні абмяркоўвалася пытанне аб пазіцыі Літвы ў перамовах Еўразвязу і Беларусі, паведамляе карэспандэнт Сharter97.org з Вільні.

Кансерватары прапанавалі дапоўніць пазіцыю Літвы пунктам аб адмове набываць электраэнэргію з небяспечнай Астравецкай АЭС. У праекце гаварылася, што ўсе будучыя дамовы ЕЗ і Беларусі павінны ўтрымліваць пазіцыю Літвы што да Астравецкай АЭС. Дэпутаты ад кансерватараў намагалі, каб МЗС Літвы ўжыло захады для таго, каб раздзел пра нядопуск электраэнэргіі са станцыі на ўнутраныя рынкі быў уключаны ў перамоўныя ўмовы ЕЗ у дакументах, якія рэгулююць дачыненні Брусэля з Беларуссю.

Камітэт у замежных справах адмовіўся галасаваць паводле гэтай прапановы, пасля чаго дэпутаты выйшлі з залі паседжання.

«Мы не бачылі іншага выйсця, акрамя як пакінуць залу пасяджэнняў, бо не хацелі ўзаконіць кампраметуючую пазіцыю кіроўных органаў у дачыненні да Астравецкай АЭС», - заявіў дэпутат Аўдронюс Ажубаліс. Ён дадаў, што старшыня Камітэта ў замежных справах і МЗС Літвы затрымліваюць развязанне пытання.

Дэпутаты ад кансерватараў заявілі, што будуць вымушаныя звярнуцца да прэзідэнта Літвы з просьбай узяць на сябе ініцыятыву ў забеспячэнні належнага прадстаўлення пазіцыі Літвы еўрапейскім і трансатлантычным партнёрам і атрымання неабходнай падтрымкі.

Дэпутат літоўскага Сейма Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што кансерватары маюць намер выкарыстоўваць інструменты парламенцкай дыпламатыі і будуць казаць аб небяспечнасці Астравецкай АЭС падчас сустрэч з парламентарыямі іншых краін і ў звароце да лідараў Еўрапейскай народнай партыі. «Пагроза, якая ствараецца Астравецкай АЭС, павінна стаць праблемай не толькі для Літвы, але і для Еўрапейскага Звязу агулам», - дадаў Зінгерыс.

Раней прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў новыя захады для блакавання электраэнэргіі з Беларускай АЭС у Астраўцы. Папраўкі да закона прадугледжваюць магчымасць анулявання дазволаў і забарону на выдачу новых на імпарт электраэнэргіі з трэціх краін, дзе атамная станцыя прызнаная небяспечнай з пачатку яе дзейнасці.

У красавіку 2017 года парламент Літвы прыняў закон, які забараняе куплю электраэнэргіі з небяспечных атамных электрастанцый. У чэрвені сейм Літвы прызнаў АЭС у Астраўцы пагрозай для нацыянальнай бяспекі Літвы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках