Ліянэль Мэсі атрымаў шостую «Залатую буцу» ў кар'еры
7- 16.10.2019, 16:31
- 11,290
У мінулым сезоне 32-гадовы футбаліст стаў аўтарам 36 забітых мячоў у 34 матчах.
Аргенцінскаму нападніку «Барселоны» Ліянэль Мэсі ўручылі «Залатую буцу» - прыз, які атрымлівае найлепшы бамбардзір нацыянальных чэмпіянатаў краін, якія ўваходзяць ва УЕФА. У мінулым сезоне 32-гадовы аргенцінец стаў аўтарам 36 забітых мячоў у 34 матчах, піша pressball.by.
Гэтая ўзнагарода стала шостай у кар'еры форварда. Раней ён атрымліваў «Залатую буцу» за сезоны-2009/10 (34 галы), 2011/12 (50), 2012/13 (46), 2016/17 (37) і 2017/18 (34).
Posado en familia con la Sexta Bota de Oro de Leo Messi #LaSextadeMessi pic.twitter.com/Md5PTPO0Tb
— MARCA (@marca) October 16, 2019