19 красавiка 2024, Пятніца, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец: Калі з чыноўнікамі не ў сяброўстве, то да цябе адразу прыходзяць санстанцыя і МНС

4
Бізнэсовец: Калі з чыноўнікамі не ў сяброўстве, то да цябе адразу прыходзяць санстанцыя і МНС
АЛЯКСАНДР МАЛАШКА

Чаму беларусы не спяшаюцца выкупляць будынкі за адну базавую адзінку?

Бізнэсовец Аляксандр Малашка пракаментаваў статыстыку Дзяржкаммаёмасці: у Беларусі на пачатак кастрычніка больш за 400 аб'ектаў, выстаўленых на продаж за адну базавую адзінку (цяпер яна складае Br25,5). Колькасць іх расце. Чаму такі нізкі попыт з боку бізнэсу, пацікавіўся эканаміст, піша «Салідарнасць».

- Цікавасць ёсць, народ гатовы купляць, але не ва ўсіх ёсць свае рэсурсы, бо банкі неахвотна даюць грошы пад гэта, - растлумачыў бізнэсовец з 25-гадовым досведам Аляксандр Малашка і спаслаўся на асабісты досвед. - Калі ты з мясцовымі чыноўнікамі не ў сяброўстве, то адразу да цябе прыходзяць СЭС (маюцца на ўвазе супрацоўнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі - заўв. «С»), МНС, знаходзяць у цябе будаўнічае смецце на тэрыторыі і пачынаюць цябе паволі даіць і гэтак далей. Хаця, калі ты пачынаеш з імі знаёміцца і сябраваць, пытанні пачынаюць развязвацца.

На думку прадпрымальніка, хто хацеў паспрабаваць, той увайшоў на рынак.

- У 2011 годзе, калі я браў свой аб'ект у Полацку, у Віцебскай вобласці было 20 тысяч аб'ектаў (невыкарыстоўваных - заўв. «С»). Пры гэтым у Полацку практычна бясплатна, гэта значыць, дарма раздавалі будынкі: вазьміце хоць у арэнду, але нешта зрабіце. Будынкаў шмат, а цікавасці зарабляць грошы ў народа не так шмат, - падзяліўся Аляксандр Малашка.

Адзначым, што ёсць прыклады, калі дзяржава забірала прададзеныя аб'екты праз невыкананне дамоваў куплі-продажу. Аб такой гісторыі нядаўна пісаў kurjer.info. Жыхар Слуцку Уладзімір у 2013 годзе купіў за адну базавую адзінку былы сельскі дзіцячы садок у вёсцы Балотчыцах.

ТОЙ САМЫ БУДЫНАК БЫЛОГА ДЗІЦЯЧАГА САДКУ, ЯКІ ПРАДПРЫМАЛЬНІК ЧАСТКОВА АДРАМАНТАВАЎ, АЛЕ НЕ ПАСПЕЎ ЗДАЦЬ У ТЭРМІН. ФОТА АЛЕСЯ БЕЛАЯ, KURJER.INFO

Прадпрымальнік хацеў зрабіць там музей сельскага побыту. Аднак не паспеў выканаць усе ўмовы дамовы за тры гады і цяпер павінен выплаціць амаль 38 тысяч рублёў. Прычым, грошы за рамонт яму ніхто не верне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках